Горадня

Іконы святых мучанікаў на сценах Каложы

Прыход гарадзенскага храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным консульствам Польшчы ў Горадні прадставілі месцічам міжнародную выставу “Святыя мучанікі непадзельнай царквы – сведкі Ісціны ў вяках”. Гэтыя іконы ствараліся на пленеры ў Польшчы і ўпершыню былі прывезеныя і паказаныя гарадзенцам. Пра выставу і традыцыі пісання іконаў, на якіх адлюстраваныя святыя мучанікі дзвюх канфесій, расказвае протаіерэй Георгі Рой, святар Каложскай царквы: “Гэта міжнародны праект, які стваралі...

21.11.2013

Страчаныя помнікі Горадні — у “Чырвонай кнізе”

Выйшла “Чырвоная кніга Горадні” краязнаўца Андрэя Павача. Гэта даведнік па страчанай архітэктуры горада, у якім сабраныя малавядомыя факты гарадзенскай гісторыі. Паводле словаў выдаўца кнігі, галоўнага рэдактара гарадзенскага выдавецтва “Юрсапрынт” Аляксандра Рыжага, такога даведніка па беларускіх гарадах яшчэ не было. — У першую чаргу цікавасць кнігі ў тым, як яна зробленая, — кажа Аляксандр Рыжы. — Гэта такі даведнік, які проста можна пакласці ў кішэнь і бадзяцца па горадзе, звяртаючы ўвагу на...

21.11.2013

Ігнацы Карповіч: пісьменнік і падарожнік з беларускімі каранямі

Знакаміты польскі пісьменнік з Падляшша Ігнацы Карповіч сустрэўся з жыхарамі Гародні. На працягу дня гарадзенцам былі прапанаваныя дзве сустрэчы: першая была закрытая, куды журналістаў не пусцілі, і адбылася ў гарадзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, а другая — на пляцоўцы польскага консульства. Сюды пускалі ўсіх, і на яе прыйшлі людзі розных пакаленняў. Консул Рэспублікі Польшча Веслаў Раманоўскі, які вёў размову, прадставіў пісьменніка як ўладальніка ўзнагароды “Paszport Polityki 2010”. А сам...

18.11.2013

Гарадзенцы дыскутавалі пра культуру

Дыскусія, якая адбывалася ў памяшканні гарадзенскага цэнтра “Трэці Сектара” і ў якой паўдзельнічала некалькі дзясяткаў гарадзенскіх актывістаў, прайшла ў не зусім тыповым фармаце. Сустрэча мела назву “Функцыя культуры ў грамадстве”. Падчас размовы ўздымаліся пытанні пра заангажаванасць прысутных укультуру, пра адчуванне еднасці гарадзенцаў, пра тое, як гарадзенцам зразумець сваю адметнасць, і пра ўзровень даходаў, пры якіх ўзнікне патрэба ў культуры. Упершыню ў Беларусі ў дыскусіі былі выкарыстаныя...

15.11.2013

Гарадзенцам прадставілі макет страчанай ратушы

Макет страчанай гарадзенскай ратушы, што некалькі стагоддзяў прастаяла ў цэнтры Гародні, прадставіла моладзь з ініцыятывы “Варштат ідэй” на гістарычнай канферэнцыі “Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць” перад больш чым 40 гісторыкамі з трох краін. Паводле словаў архітэктара і гісторыка Андрэя Шулаева, які займаўся стварэннем падобных праектаў, такая распрацоўка — складанкагарадзенскай ратушы — зробленая ўпершыню. Прафесар гісторыі Алесь Смалянчук, адзін з арганізатараў канферэнцыі “Гарадзенскі соцыум:...

12.11.2013

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс – дабрачынная акцыя і канцэрт

7 лістапада Гарадзенскі дзіцячы хоспіс нагадаў пра тое, што свет мае розныя колеры, зладзіўшы канцэрт і выставу твораў валанцёраў і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Акцыя мела назву “Свет навокал вялікі і розны”. Па словах Вольгі Шульгі, дырэктаркі Гарадзенскага дзіцячага хоспіса, спецыяльнай нагоды для акцыі не было, а мэта мерапрыемства – нагадаць грамадству пра тое, што побач жывуць сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Сама акцыя ўжо стала для гарадзенцаў традыцыйнай: яна ладзіцца...

08.11.2013

Альтэрнатыўны Дзень Губерта адбыўся ў гарадзенскай “Крызе”

Першай імпрэзай, якая адкрыла шосты альтэрнатыўны дзень горада – дзень Святога Губерта, што ладзіцца “Гарадзенскай бібліятэкай”, – стала выстава мастака Андрэя Філіповіча. Яго карціны расказваюць пра гістарычных асобаў, пра будынкі і помнікі, а таксама пра гарадзенскіх дзяўчат. Па словах мастака, назва выставы “Горад Святога Губерта” выбраная невыпадкова. “Выстава дазволіць прыцягнуць увагу да Горадні як да каралеўскага горада, інтэлектуальнага, горада высокай культуры”, – кажа мастак. Прывітаць...

06.11.2013

Горадня: ноч у тэатры і Хэлаўін для дарослых

У кастрычніку ў Гарадзенскім абласным тэатры лялек адбылося некалькі прадстаўленняў для дарослых гледачоў. 25 кастрычніка лялечнікі правялі для гарадзенцаў “Ноч у тэатры”. Праграма ў гэты вечар распачалася позна, у 22.00, а 31 кастрычніка тэатр лялек адкрываў дзверы для тых, хто адзначае Хэлаўін. Пра падзеі сайту “Будзьма!” расказала Ганна Фарталёва, літаратурны рэдактар тэатра лялек: “Мы зрабілі ў кастрычніку два вечаровыя, а дакладней начныя прадстаўленні, вельмі падобныя адно на аднаго. Былі арганізаваныя...

05.11.2013

Дзень Святога Губерта: Вітанні па-расійску

Дзяржаўны Дзень Святога Губерта, што адбыўся ў Горадні 3 лістапада ўпершыню, пакінуў адчуванне скамканасці і недаробленасці свята. Пачатак мерапрыемства спазніўся на паўгадзіны праз непаладкі з электрычнасцю. Сам Святы Губерт і багіня Зевана, што віталі прысутных гарадзенцаў, выступалі выключна па-расійску. Усе мерапрыемствы, што адбываліся ў розных частках горада, пачыналіся хвілін на 20 пазней ці раней, насуперак раскладу. Аднак, як кажуць, першы блін сабаку. Першае ўражанне ад гэтага свята: гэта...

05.11.2013

Горадня: Дзень Святога Губерта адзначаць двойчы

Дзень Святога Губерта — апекуна Горадні — у горадзе над Нёманам адзначаць двойчы. Дзяржаўнае святкаванне гарадзенскія ўлады робяць упершыню. Пляцоўкі каля Старога і Новага замкаў, парк Жылібера, гарадзенская бібліятэка імя Карскага, гарадзенскі зааапарк чакаюць прыхільнікаў гэтага свята. Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага падрыхтавала літаратурную выставу “Алень Святога Губерта — сімвал душы Гродна”, якая будзе працаваць з 12 да 18 гадзін. У 14 гадзін у заапарку пачнецца...

01.11.2013
10 11 12
31