“Маё мястэчка” Васіля Стомы — на радзіме
Прэзентацыя кнігі Васіля Стомы адбылася 2 жніўня на малой радзіме пісьменніка, у вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага раёна, колішнім мястэчку, што сёлета святкуе 500-годдзе. Мерапрыемства было арганізаванае пры дапамозе Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Народжаны ў 1911 г. у Лужках Васіль Стома ў 1949 г. апынуўся ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе і напісаў свае маляўнічыя, поўныя гумару ўспаміны пра роднае мястэчка. “Маё мястэчка” ў 1980-я гг. друкавалася на...