Гродзеншчына

На Гродзеншчыне за тры гады колькасць наведвальнікаў музеяў павялічылася на 10,7 працэнта

У Гродзенскай вобласці за тры гады колькасць наведвальнікаў музеяў павялічылася на 10,7 працэнта. Аб гэтым сёння на калегіі паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі . У 2013 годзе ўсяго з улікам выставак, экспазіцый, іншых культурных мерапрыемстваў і праграм музеі Гродзенскай вобласці наведалі амаль 422 тыс. чалавек (у папярэднім годзе – каля 402 тыс.). Пры гэтым перавыкананы план...

12.02.2014

Гародня. Альтэрнатыўнае 14 лютага

  83702 15.02.2014 22:00:00 50000 / 60000 +375 33 3866841 клуб Underground вул. Цітова, 9

06.02.2014

Стартаваў фотаконкурс “Магія дзікай прыроды – 2014”

Сайт Вirdwatch.by разам з Гродзенскім абласным аддзяленнем грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і турыстычнай кампаніяй “PeregrinusCompany” абвяшчае чарговы фотаконкурс “Магія дзікай прыроды-2014”. Здымкі-пераможцы ўпрыгожаць каляндар на 2015 год. Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:   1. «Магія дзікіх птушак» – здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключаных у Спіс птушак Беларусі. На конкурс у гэтай намінацыі...

03.02.2014

У Каробчыцах выпрабавалі снегавыя пушкі

Працу чатырох генератараў штучнага снегу правяралі 16 студзеня на тэрыторыі горналыжнага цэнтра ля вёскі Каробчыцы. Генератары могуць забяспечыць снегам усе тры спускі, пабудаваныя пад Гродна. Магутнасць пушак – да 35 куб.м штучнага снегу ў гадзіну. Акрамя спускаў гатовая таксама стаянка, узводзіцца адміністрацыйны будынак. Спускі будуць асвятляцца, да іх будзе падведзены пад’ёмнік. http://www.t-styl.info/by/116/photos/12071/ 82440

18.01.2014

Гародня. Адкрыццё выставы Яўгена Кандратовіча “Dark Jazz”

Персанальная выстава маладога фатографа з Гродна Яўгена Кандратовіча пад назвай “Dark Jazz” адкрыецца 19 студзеня ў антыкафэ “Живое время”. Наведнікаў вернісажа чакае жывая музыка, фуршэт і падарунак – паштоўка з аўтографам. Серыя фотаздымкаў “Dark Jazz” прадстаўляе начное жыццё Гродна. Яўген Кандратовіч – чалец народнага фотаклуба “Гродна”, займаецца фота з 2006 года. Удзельнік выстаў у Гродне, а таксама Расіі, Літвы і Швецыі. Скончыў курсы па фотажурналістыцы ў межах гарадзенскай МедыяСтудыі....

18.01.2014

Культурнай сталіцы – культурніцкія ідэі! “Кірмаш праектаў” адбудзецца ў Гародні

Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае ў пошук праектныя ідэі, здольныя насыціць жыццё Горадні як культурнай сталіцы Беларусі ў 2014 годзе. Прадставіць іх і знайсці партнёраў можна ўсім ахвочым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня. Неўзабаве пасля навагодніх святаў Горадня ўрачыста распачынае год у якасці Культурнай сталіцы Беларусі — 2014. Пры пільным разглядзе гэтая акцыя можа стаць шыкоўнай нагодай для мабілізацыі грамадскіх і творчых супольнасцяў, на якія так багаты горад над Нёманам, дзеля ўзмацнення...

15.01.2014

Школьныя музеі-чамаданы выставілі свае экспанаты ў Дзятлаўскім музеі

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта “Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў”, над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна. Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта “Музей у чамадане”, распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Шмат цікавых экспанатаў...

08.01.2014

Саветызацыя Гародні ў 1920-м

Гэта быў час, калі слова ператвараліся ў смяротную зброю, а дзяржаўнай мяжой паміж краінамі станавілася лінія фронта. Ужо больш за год ішла вайна паміж Савецкай Расіяй i ўваскрэслай з небыцця пасля стагоддзя іншаземнай няволі Польшчай. Яшчэ вясной 1920 года здавалася, што бальшавікі, нібы тыя непрадбачлівыя нашчадкі, разам з Вільняй, Менскам, Кіевам назаўсёды страцілі набытак дому Раманавых. У Варшаве гралі святочныя аркестры, спраўляючы перамогу над ворагам, i нават у жудасным сне Кіраўнік Польскай...

23.12.2013

Зыгмунт “Зых” Буйноўскі вярнуўся ў Гродна праз 87 год

Выстава прац польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага працуе ў гарадзенскім Новым замку. У міжваенны час, у 1926 годзе, калі мастак яшчэ быў жывы, яго выстава ўжо ладзілася ў гарадзенскім музеі. Працы Буйноўскага, у тым ліку з выявамі Гродна, прывезеныя з аддзелу Падляшскага музея ў Тыкоціне, дзе размяшчаецца сталая выстава прац мастака. Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, які акурат у гэты дзень наведваў з перадсвяточным візітам Гродна. Аляксей Табяшэўскі...

23.12.2013

Лідскія літаратурна-музычныя зазімкі

Сёлета ў Лідзе ў рамках кампаніі “Будзьма!” ўдалося аднавіць даўні праект “Лідскія  літаратурна-музычныя зазімкі”. Зазімкі – гэта ці конкурс, ці фестываль, ці канцэрт, як калі атрымаецца. Сёння галоўным арганізатарам зазімак выступала Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. І прымеркавалі імпрэзу да 215 угодкаў з дня нараджэння Адама Міцкевіча, які будзе адзначацца на Каляды. Але перад Калядамі заўсёды пост, таму зазімкі праводзяцца ў канцы лістапада. 20 лістапада ў Ліду прыехаў...

13.12.2013
1
2