Арт-тэрапія ў Маладэчне ў год юбілею беларускага кнігадруку
18 сакавіка ў “Дзяржаўнай установе “Маладэчанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” выступіў пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. Ён расказаў маладэчанцам-бацькам дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці, а таксама іх прысутным выхаванцам Ксеніі, Паўлу і Сяргею пра сённяшнюю сітуацыю ў беларускай літаратуры, пра сёлетнюю акцыю “500-годнасць”, якую актыўна праводзіць грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, пра серыю айчыннай класікі “Мая беларуская кніга”, у межах...