Навагрудак

Сярэднявечны дэтэктыў і сярэднявечныя дзіцячыя прыгоды – разам у Наваградку

Шэраг прэзентацый кніг адбыўся ў Наваградку Гарадзенскай вобласці на працягу 26–27 чэрвеня. Прэзентацыі прайшлі падчас традыцыйнага наваградскага фэсту сярэднявечнай культуры. Анатоль Бутэвіч і Зміцер Рагачоў Аднаўленне старадаўніх традыцый — менавіта гэтаму быў прысвечаны фестываль, і менавіта пра гэта кніга «Каралева не здраджвала каралю» — новы раман літаратара, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Анатоля Бутэвіча. Галоўныя героі твора — 70-гадовы польскі кароль Ягайла і 17-гадовая беларуская князёўна...

30.06.2010

Сяброўскае падарожжа па Дзятлаўшчыне

Вандроўка пад назвай «Паміж Моўчаддзю і Шчарай» па землях гістарычнай Наваградчыны, сучасныя Баранавіцкі і Дзятлаўскі раёны адбылася 30 траўня. Падчас вандроўкі былі наведаныя шматлікія гістарычныя мясціны — Новая Мыш, Моўчадзь, Дварэц, Раготна, Рандзілоўшчына, Накрышкі, Вензавец, Дзятлава. У гэтых населенных пунктах вандроўнікі агледзелі ўнікальныя архітэктурныя помнікі — касцёлы, цэрквы, старадаўнія жылыя і гандлёвыя пабудовы, у тым ліку і палац Радзівілаў у Дзятлаве. Найбольшыя ўражанні пакінула...

01.06.2010

Кася Камоцкая: Чым больш сталіц у дзяржаве, тым культурнейшыя людзі

... легендарны бард робіць разам з рэжысёрам Віктарам Корзунам. Кася Камоцкая: “На гэтым канцэрце была вельмі прасунутая публіка. Для мяне асабіста Навагрудак – гэта культурная сталіца, дзе каранаваўся Міндоўг. Але я лічу, што ў нармалёвай дзяржаве мусіць быць некалькі сталіц, як мага ...

15.02.2010

Сольныя выступы Касі Камоцкай пройдуць на працягу лютага па Беларусі

Каралева беларускай бардаўскай песні Кася Камоцкая завітае ў Навагрудак 14 лютага. Выступ пройдзе ў будынку гістарычна-краязнаўчага музея па адрасе: вул. Гродзенская, 2 і распачнецца а 15-й гадзіне. Уваход ...

08.02.2010

Барадулін завяршыў сезон выступаў-сустрэч 2009 году

Літаратурна-музычныя сустрэчы з Рыгорам Барадуліным і Алесем Камоцкім прайшлі ў Навагрудку Гродненскай вобласці 1 снежня. Першую сваю сустрэчу творцы правялі перад школьнікамі сярэдняй школы № 4, дзе сабралося каля 200 чалавек публікі, наступную – у цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе сабралося яшчэ 100 чалавек. А.Камоцкі: “Любіць моладзь Рыгора Барадуліна. А гэтым разам нават аўтографаў раздалі больш, чым звычайна. Нечакана было, што ў школе так жвава разбіралі нашыя кнігі, мы нават пашкадавалі...

03.12.2009

Барадулін і Камоцкі выступяць у Навагрудку

Літаратурна-музычныя сустрэчы з Рыгорам Барадуліным і Алесем Камоцкім пройдуць у Навагрудку Гродненскай вобласці 1 снежня. У 12.00 творцы выступяць перад школьнікамі сярэдняй школы № 4, а ў 15.00 сустрэнуцца з публікай у будынку Навагрудскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, што знаходзіцца па адрасе: вул. 1 мая, 1. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 21662

26.11.2009

Унікальнае падарожжа з Таварыствам аховы помнікаў

Вандроўка, наладжаная Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” адбылася 18 кастрычніка. У вандроўцы ўзяло ўдзел 49 чалавек, як сяброў Таварыства, так і аматараў беларускай гістарычна-культурнай спадчыны. Вандроўнікі наведалі найцікавейшыя мясціны Наваградчыны і агледзелі унікальныя помнікі, якія несправядліва ігнаруюцца беларускімі турыстычнымі прадпрыемствамі і не ўключаюцца ў экскурсійныя маршруты. Спалучэнне...

21.10.2009

Турыстычная Беларусь: Аляксандр Зімніцкі

З ліста Аляксандра Зімніцкага: “На першым фота – драўляны млын у Гальшанах (канец ХІХ ст.) Здаецца, які ж гэта турыстычны помнік. Але ён застаўся некранутым з сярэдзіны 60-х ХХ ст. Менавіта такія помнікі кажуць нам пра міфалагічную гісторыю і культуру беларусаў (млынары, вадзянікі, што сяліліся каля млына). Менавіта такі прыклад драўлянай гаспадарчай архітэктуры будзе цікавы. На другім фота – Каложская царква. Кожны край спрабуе паказаць як мага старэйшыя аб’екты. Для Беларусі...

02.10.2009

Турыстычная Беларусь: Мікола Ільючык

З ліста Міколы Ільючыка: “Мяркую, што “Турыстычная Беларусь” немагчыма без наведванння першай сталіцы ВКЛ –Наваградка.” 14990

11.09.2009

Алесь Камоцкі ў Навагрудку

Канцэрт-сустрэча з Алесем Камоцкім прайшла ў Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі 8 жніўня. Як заўжды, спявак здзівіў сваёй адкрытасцю і неардынарнасцю. Шматлікія пытанні былі з нагоды паштоўкі Будзьма, дзе артыст выяўлены разам з геніем-паэтам Рыгорам Барадуліным. Публіка папрасіла наступным разам прыехаць менавіта з ім, на што Алесь адразу, пры ўсіх, патэлефанаваў Р. Барадуліну, пасля чаго ўся заля крычала запрашэнне на наступную сустрэчу. Спявак паабяцаў зрабіць яшчэ 3 сустрэчы для такой...

11.08.2009
1 2 3
4