У Горадні адбылася прэзэнтацыя літаратурнага альманаха “Новы замак”
23 сакавіка ў гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзэнтацыя літаратурнага альманаха “Новы замак” у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». Сёлетні нумар стаўся ўжо трэцім зборнікам твораў пісьменнікаў гарадзеншчыны і аб’яднаў пад сваёй вокладкай каля двух дзесяткаў аўтараў – ад прызнаных мэтраў да таленавітых пачаткоўцаў на літаратурнай дзялянцы. На прэзэнтацыі прысутнічалі сябры рэдакцыйнай рады, аўтары і гарадзенцы з ліку неабыякавых да творчасці землякоў. З грунтоўным...