Віцебшчына

Акудовіч у Віцебску. Ці знікне нацыя?

Менавіта гэтым і адрозніваюцца публічныя лекцыі «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»), што праводзяцца Лятучым Універсітэтам. Магчымасцю дыскутаваць, незгаджацца… Мысляра, філосафа, пісьменніка Валянціна Акудовіча можна было б назваць яшчэ і правакатарам. Вядома, у добрым значэнні гэтага слова. У Віцебск ён прыехаў з лекцыяй, асноўнае пытанне якой нараджае шматлікую колькасць нязгодаў і нязгодных, вымушае думаць, мысліць, разважаць і рабіць высновы. Пытанне, зразумела, актуальнае – ці выжыве нацыя ў...

04.02.2014

Персанальны аўдыягід будзе суправаджаць гасцей Сафійскага сабора

Наведвальнікі полацкага Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора цяпер могуць скарыстацца індывідуальным партатыўным электронным экскурсаводам (аўдыягідам), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Наведвальнікі музея могуць самастойна пазнаёміцца з экспазіцыяй, паслухаўшы трэкі на беларускай, рускай або англійскай мовах. “Аўдыягід знешне нагадвае радыётэлефон. Наведвальнік, які вырашыў скарыстацца гэтай паслугай, атрымлівае на ўваходзе...

31.01.2014

Выйшаў канверт з маркай да юбілею Васіля Шаранговіча

Да 75-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, ураджэнца Мядзельшчыны  Васіля Шаранговіча  выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай. У афармленні маркі і канверта выкарыстаны творы Васіля Шаранговіча: “Аўтапартрэт”, “Восеньскае поле”, “Навальніца прайшла”.  Цырымонія афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай адбылася  ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. 83040

27.01.2014

Быць ці не быць вольным… Прэм’ера псіхалагічнага трылера ў Віцебску

Thrill у перакладзе з англійскай мовы – трымценне, хваляванне, нервовая дрыготка. Гэты жанр можна назваць адным з найбольш распаўсюджаных у кінаіндустрыі. Людзі прагнуць рэзкіх нечаканасцяў, унутранага напружання, выбухаў эмоцый. Тое, чаго не стае штодня. І кіно шчыра адорвае гэтым. З экранаў жанр трылера перайшоў на сцэну, у тым ліку на віцебскую. На гэтым тыдні, 21 і 22 студзеня, у Нацынальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера псіхалагічнага трылера «Я вольны!» паводле...

27.01.2014

Экспартыза. Чаго ў Віцебску не хапае ад сталіцы?

Жыццё не стаіць на месцы, Віцебск намагаецца змяняцца разам з ім. Паспрабаваўшы на сабе салодкасці і непрыемнасці сталічнага жыцця і прымерыўшы ролю культуролага, паспрабуем разабрацца ў мінскіх феноменах і вырашыць, чаго ж не хапае Віцебску, а чым мы нават лепей. Курсы “Мова ці кава”, “Мова нанова” Людзі, якія вывучаюць беларускую, ёсць і ў Маскве? Курсы, распачатыя там беларускай журналісткай Кацярынай Кібальчыч, набылі такую папулярнасць, што Мінску было ўжо проста сорамна заставацца...

23.01.2014

Віцебск. Выстава па выніках пленэра «У пошуках Атлантыды. Параф’янава».

Дзявяты мастацкі пленэр «У пошуках Атлантыды» праходзіў з 16 па 23 чэрвеня 2013 года ў вёсцы Параф’янава Докшыцкага раёна. Беларускія мастакі натхняліся тутэйшымі краявідамі, помнікамі культуры, знаёміліся з гісторыяй цудоўнага кутка Паазер’я. Удзел прымалі Наталля Белавокая, Юлія Гайдукова, Вольга Наскова, Васіль Пяшкун, Маша Пяшкун, Ганна Сілівончык, Кацярына Мяснікова, Людміла Аляксандрава, Святлана Баранкоўская, Валарый Белы, Уладзімір Вальноў, Юрый Платонаў, Эдуард Рэуцкі, Наталля Каржыцкая...

08.01.2014

У Глыбокім стартаваў праект “600 добрых справаў у падарунак роднаму гораду”

У 2014 годзе Глыбокае мае адсвяткаваць сваё 600-годдзе. У сувязі з гэтым Глыбоцкі райвыканкам абвяшчае пачатак праекта «600 добрых спраў у падарунак роднаму гораду». Арганізатары заклікаюць гараджан здзяйсняць добрыя справы дзеля пекнаты і развіцця Глыбокага ў юбілейны год: высаджваць новыя дрэвы і кветкі, фарбаваць лаўкі каля пад’езда, будаваць пляцоўкі для дзяцей і г.д. Стаць удзельнікам праекта можа кожны. Пра добрыя справы трэба паведаміць у Аддзел моладзі ці ў БРСМ і найлепшыя ініцыятывы...

15.01.2014

Віцебск. Сямейны псіхалагічны дэтэктыў на 1дзею “Кошкі-Мышкі”

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»? Пад час гульні...

12.01.2014

Віцебск. Камедыйная прыпавесць “Вельмі простая гісторыя”

Марыя Ладо.  Камедыйная прыпавесць на 2-е часткі. Спектакль ідзе без антракта. Прэм’ера – чэрвень 2010 года . Людзі і хатнія жывёлы вырашаюць адну і тую ж праблему… Зарадзілася новае жыццё. Жыць ці не жыць маленькаму чалавеку? Жывёлы разважаюць як дзеці, свабодныя ад умоўнасцяў і забаронаў. А людзі?.. Пераклад Святланы ДАШКЕВІЧ. Пастаноўка Юрыя ЛІЗЯНГЕВІЧА. Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА. 81945 31.01.2014 21:00:00 ...

12.01.2014

Віцебск. Жарт на 2 дзеі “Піліпка і ведзьма”

Жарт на 2-е дзеі Для дзяцей ад 5 год  С. Кавалёў Пачынаецца казка вельмі проста і традыцыйна для народнага твора. Жылі-былі дзед і баба і не было ў іх дзяцей. Даведзены да адчаю дзед выразае драўлянага «сынка» і — о дзіва! — той ажывае. Вось тут і з’яўляецца Ведзьма, якая хоча перашкодзіць агульнаму шчасцю. На сцэне тэатра казка ператвараецца ў вясёлы жарт. Тут і Ведзьма зусім не страшная. Проста ёй хочацца такой здавацца. І Піліпку ніякая сур’ёзная небяспека не пагражае. Ды наогул, гэтае здарэнне...

12.01.2014
5 6 7
13