Міншчына

Акулін і Дранько-Майсюк: рэйд па Любаншчыне

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць шэраг сустрэчаў на Любаншчыне ў Мінскай вобласці 3 снежня. Спачатку творцы завітаюць у СШ в. Дарасіно ў 9.30; у 10.45 паэты ўжо будуць выступаць у СШ. в. Смольгава; у 12.00 паэтычны дуэт правядзе сустрэчу у СШ в. Касцюкі; а ў 13.00 і 14.00 – перад школьнікамі 5–6 і 11 класаў СШ №3 г. Любань. Паэтычныя сустрэчы пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 20638

16.11.2009

Творчыя сустрэчы з бардам Алесем Камоцкім маюць адбыцца на працягу лістапада.

13 лістапада бард выступіць у в. Скароднае Ельскага раёну Гомельскай вобласці ў мясцовым Доме культуры ў 19.00. А ў сельскім Доме культуры в. Швабы Лагойскага раёну Мінскай вобласці Алесь Камоцкі сустрэнецца з публікай 27 лістапада ў 18.00. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 19940

09.11.2009

Якавенка і Плясанаў наведаюць чэрвенскую бібліятэку

Творчая сустрэча з пісьменнікам Васілём Якавенкам і артыстам Андрэем Плясанавым ладзіцца ў Цэнтральнай бібліятэцы горада Чэрвеня Мінскай вобласці 10 лістапада. Сустрэча распачнецца ў 10.00 па адрасе: пл. Свабоды, 8 і адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 19956

09.11.2009

Эпідэмія грыпу не перашкода для творцаў

Творчая сустрэча з пісьменнікам Васілём Якавенкам і артыстам Андрэем Плясанавым прайшла ў пасёлку Кунцаўшчына, Мінскага мікрараёну 1 лістапада. Сабраліся настаўнікі, спецыялісты агракамбіната “Ждановічы”, школьнікі. Людзей прыйшло каля 30 чалавек, малы збор патлумачылі эпідэміяй грыпу. Сустрэча прайшла актыўна і хораша, прысутным вельмі спадабалася. Васіль Якавенка: “Арганізатары прапанавалі іншым разам сабраць у сваім цэнтры культработнікаў Мінскага раёну, бо наш выступ, тлумачылі, закранае...

03.11.2009

“Небазнаўства Язэпа Драздовіча”

Лекцыя Юрыя Малаша пад назвай “Небазнаўства Язэпа Драздовіча” мае адбыцца перад гімназістамі г. Заслаўе Мінскага раёну 28 лістапада. Адзіная гімназія Заслаўя знаходзіцца па адрасе: вул. Студзянецкая, 19. Пачатак у 14.00. Лекцыя ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 19515

03.11.2009

Рудзенскія дзеці адчуваюць недахоп беларускай культуры

Выступ Змітра Сідаровіча адбыўся ў сярэдняй школе г.п. Рудзенск Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці 13 кастрычніка. На сустрэчы прысутнічала каля 60 школьнікаў. У арганізацыі сустрэчы вельмі дапамаглі настаўніцы спеваў Тарэса Уладзіміраўна Тамеля і беларускай мовы і літаратуры Алена Уладзіміраўна Малая. У пачатку канцэрта прагучалі беларускія народныя песні ў выкананні вучняў школы – удзельнікаў вакальнага фальклорнага гурта “Наша спадчына”. Тарэса Уладзіміраўна Тамеля: “Вучні 5 “Б” класа спяваюць...

14.10.2009

Выступы Алеся Пашкевіча і Васіля Якавенкі ў санаторыях Беларусі адбыліся

Пісьменнікі Алесь Пашкевіч і Васіль Якавенка, а таксама бард Андрэй Плясанаў правялі культурніцкія сустрэчы па шэрагу санаторыяў Беларусі ў верасні. Сустрэчы праходзілі ў в. Ждановічы Мінскага раёну Мінскай вобласці ў санаторыях “Крыніца” і “Беларусачка”, дзе выступаў тандэм з пісьменнікаў 5 верасня. А на наступны дзень у санаторыях Нараншчыны “Белая Русь“, “Сосны” і “Спадарожнік” да выступоўцаў далучыўся Андрэй Плясанаў . Сустрэчы былі актыўнымі, з гарачымі спрэчкамі, асабліва ў санаторыі “Белая...

08.09.2009

Выступы Алеся Пашкевіча і Васіля Якавенкі ў санаторыях Беларусі

5 верасня сустрэчы з пісьменнікамі пройдуць у в. Ждановічы Мінскага раёну Мінскай вобласці. Першы выступ адбудзецца ў санаторыі “Крыніца” ў 16.00, далей пісьменнікі наведаюць санаторый “Беларусачка”, дзе распачнуць выступ у 18.00. 6 верасня пісьменнікі правядуць шэраг сустрэч у санаторыях Нацыянальнага парку возера Нарач. Гэтыя выступы будуць аздобленыя музыкай беларускага барда Уладзіміра Плясанава. Санаторый “Белая Русь” прыме выступоўцаў у 15.00, у санаторыі “Сосны” імпрэза распачнецца ў 17.00...

04.09.2009

Юрый Жыгамонт актыўна заняўся аховай культурнай спадчыны

Актор Юрый Жыгамонт, старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч і каардынатар кампаніі “Будзьма!” Ігар Лялькоў выступілі перад бібліятэкарамі Чэрвенскага раёну. 10 сакавіка ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы (Мінская вобласць) вядучы тэлеперадачы “Падарожжы дылетанта” Юрый Жыгамонт прэзентаваў публіцы адну з перадачаў цыклу “Падарожжы дылетанта” — “Мядзведзічы” і адказаў на шматлікія пытанні аўдыторыі. Асабліва публіку цікавілі прычыны такой актыўнай дзейнасці актора...

11.03.2009

Леанід Дранько-Майсюк: “Усе дарогі вядуць у Капыль”

Паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін 17 лютага наведалі Капыль з творчым візітам. Паэты правялі літаратурныя сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі Капыльскай СШ № 3 імя Цішкі Гартнага, Капыльскай СШ № 2 і мясцовай Гімназіі №1. Так пракаментаваў дзень, пражыты ў Капылі, Эдуард Акулін: “Падчас свайго другога візіту на Капыльшчыну (апошні раз мы выступалі тут тры гады таму ў Гімназіі № 1) мы пашырылі паэтычную прастору нашых выступаў да межаў ўсіх навучальных установаў гораду. Уражанні ад...

18.02.2009
6 7 8
9