“Ён – сiмвал беларускага народа”. Юбілей беларускага кнігадрукавання
У час дыялогу 16 чэрвеня 2017 года з бібліятэкарамі і гасцямі Зембінскай бібліятэкі, што ў Барысаўскім раёне, паэтэса Вера Буланда звярнула ўвагу на скарынаўскі стэнд, аформлены ў зале, дзе кожны наведвальнік прачытае, што “Такой гіганцкай асобай, як Францыск Скарына, мог бы ганарыцца кожны народ”.(В.Чамярыцкі). Сапраўды, прыйшлі да высновы субяседнікі, за 500 гадоў, што мінулі з часоў выдання першай Скарынавай Бібліі, ягоныя кнігі разляцеліся па свеце. Самыя знакамітыя бібліятэкі лічаць за...