Чалавек, Культура, Горад. Што паміж імі — кропкі ці коскі? Якім бачаць развіццё Віцебска яго жыхары і якія праекты ў галіне культуры ім цікавыя найперш? Менавіта гэта абмеркавалі падчас “Кірмашу праектаў” , зладжанага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” . Віцебская імпрэза зрабілася заканамерным працягам “Кірмашоў”, што прайшлі ў Гомелі і Магілёве, і грамадскай дыскусіі і прэзентацыі фестывалю беларускамоўнай рэкламы “Аднак ” у горадзе над Дзвіной. — Мэта сённяшняй сустрэчы...