Гарадзенчшына

Ад Скарыны да Купалы

6 чэрвеня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі на Гродзеншчыне. Першая сустрэча, на якую сабраліся мясцовыя настаўнікі і бібліятэкары, адбылася ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы і была прысвечаная 135-м угодкам з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. М. Скобла расказаў пра некаторыя малавядомыя старонкі з жыццяпісу класіка, пра тое, як падчас Другой сусветнай вайны ў акупаваным Менску з’явілася вуліца імя Івана Луцкевіча, а Купалу (сапраўднае імя...

19.07.2017

У Жалудку адбыўся традыцыйны фестываль кветак

Фестываль кветак «Cпадчына мая — старонка родная» прайшоў 17 жніўня ў пасёлку Жалудок на Гарадзеншчыне і стаў сапраўдным падарункам для фларыстаў. Мясцовыя жыхары правялі конкурс кветкавых кампазіцый, букетаў, прэзентацыі дасягненняў садаводаў-аматараў «Традыцыі продкаў і сучасныя фантазіі». А ў канцы фэсту можна было прадэгуставаць нарыхтоўкі — напоі, варэнні і саленні, паўдзельнічаць у кірмашы народных кулінарных рэцэптаў. Пра фэст расказвае Генадзь Цывінскі, старшыня Жалудоцкага сельскага выканкама:...

21.08.2014

Беларусь — краіна белага бусла

Сёлета гэта ўжо сёмая міжнародная акцыя, якая адбываецца раз на 10 гадоў. Пастаянны маніторынг колькасці буслоў можа шмат расказаць пра стан навакольнага асяроддзя і дапаможа аператыўна рэагаваць на негатыўныя змены экалагічнага стану. Пра акцыю расказвае Тацяна Смыкоўская , супрацоўніца гарадзенскага абласнога аддзялення “ Аховы птушак Бацькаўшчыны ”, якая з падлікам гэтым птушак праехала палову Гарадзеншчыны: — Лічацца ўсе пары, якія гняздуюцца, і птушаняты, якія ў іх вывеліся, а таксама гнёзды...

31.07.2014

Магічная мапа Смаргоні ад Тані Скарынкінай

Паэтка Таня Скарынкіна нядаўна вярнулася з партугальскага Фару, дзе жыла колькі гадоў, у родную Смаргонь, пра якую ведае гісторыі, ахутаныя магіяй і казкай. Млын   Вадзяны млын стаяў на краі горада. Калі я нарадзілася, ён ужо не працаваў. Але разваліны былі буйныя і небяспечныя. Мы туды не лазілі — толькі падглядалі ў шчыліны за звар’яцелай дзяўчынай. Дзяўчына, як Алеся з аповесці Купрына, жыла ў лесе. Разам з вар’яткай-мамай. Дзяўчына блукала па самых верхніх бэльках будынка, рызыкуючы сарвацца...

07.07.2014

Магічная Мапа Гальшанаў ад Кацярыны Рудзік

Гальшаны – сапраўды містычнае мястэчка, утульнае і невялічкае. Тут добра спалучаюцца рысы старажытнасці і сучаснасці, гэта своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Некаторыя кажуць, што бачылі тут прывідаў… “Чорны замак Альшанскі” Візітная картка Гальшанаў — замак, пра які ў сваім рамане “Чорны замак Альшанскі” пісаў Уладзімір Караткевіч. Замак быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага Паўлам Сапегам. Цяпер ад яго засталіся руіны, але некалі ён быў адным з найпрыгажэйшых на Беларусі...

18.07.2014

Пад Гродна прайшоў другі фестываль “Эхо” (фота)

У зоне адпачынку “Велес”, у палове дарогі ад Гродна да Брузгоў, 14 чэрвеня прайшоў другі фэст эксперыментальнай музыкі “Эхо”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” пабывала на лясной пляцоўцы і паслухала, што граюць беларускія паслядоўнікі King Crimson. Першы фестываль “Эхо” прайшоў у гэтым жа месцы год таму і быў прысвечаны дзесяцігоддзю гурта Earworm. Тады ён менш рэкламаваўся і быў хутчэй “для сваёй тусоўкі”. Гэтым разам фэст меў крыху большы маштаб, але захаваў сяброўскую атмасферу. “Эхо” – безумоўна...

20.06.2014

Магічная мапа мястэчка Поразава ад Віктара Шалкевіча

Бард, актор, паэт і шоумен Віктар Шалкевіч расказвае пра мястэчка Поразава, што ў Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці. Тут, як кажа сам Шалкевіч, прайшло яго найлепшае ў свеце дзяцінства. Поразава было каралеўскім мястэчкам, з такіх мястэчак і складалася Вялікае Княства Літоўскае. Першыя згадкі пра яго з’явіліся ў 1460 годзе, калі Ян Рымвід заснаваў касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. У 1506 годзе Поразава займела Магдэбургскае права. За часамі Кацярыны Другой калі шляхта не магла пацвердзіць...

13.06.2014

Гродзенская моладзь прапануе зладзіць у горадзе фестываль графіці

Пятай культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна. Афіцыйнае наданне гораду новага статусу прызначана на 18 студзеня .  Рэгіянальныя ўлады распрацавалі план прыкладна з трохсот мерапрыемстваў. Яго павінны зацвердзіць у бліжэйшыя дні. У кожным месяцы будзе ладзіцца адна цэнтральная культурная падзея і ішныя меншага маштабу. Намеснік старшыні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі расказаў, што плануецца правесці святы, якіх...

07.01.2014

1 мая – ударнымі тэмпамі па мясцінах Гарадзеншчыны!

1 мая гарадзенскія сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзяць сяброўскае падарожжа па мясцінах Гарадзеншчыны. Будзе адолены наступны маршрут: Гародня – Мількаўшчына – Дэмбрава – Iшчална – Вялікае Мажэйкава – Мажэйкава – Мураванка – Жалудок – Дуга Струвэ – Ражанка – Шчучын – Гародня. Цікавосткі маршруту: Мураванка – царква Раства Багародзіцы, помнік абарончага дойлідства сімбіёзнага гатычна-рэнэсансавага стылю. Троіцкі...

26.04.2011