“Пяцісотгоднасць” у Красным і Радашковічах
12 снежня 2016 года кампанія “Пяцісотгоднасць” завітала ў сярэднія школы Краснага і Радашковічаў. Паэты Анатоль Зэкаў і Георгій Ліхтаровіч сусрэліся з вучнямі і настаўнікамі і распавялі ім аб сваім разуменні і ўспрыманні постаці нашага знакамітага земляка Францішка Скарыны. Георгій Ліхтаровіч чытаў вершы з кнігі “Агульны сшытак”, прысвечаныя асобе беларускага першадрукара, роднай мове і лёсу радзімы. Прыхільна рэагавалі слухачы і на ўсмешлівыя чатырохрадкоўі з яго новай кнігі “Ліхтарыкі”. Выступы...