Майстэрня Мікалая Кірычэнкі
4 курс «Акторы драматычнага тэатра і кіно»
Кафедра Майстэрства Актора Беларускай Акадэміі Мастацтваў
23 чэрвеня 2017 а 19-й
на Камернай сцэне Нацыянальнага
акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
дыпломны спектакль па творы
ангельскага пісьменніка Марка Хэдана
«Таямнічае начное здарэнне з сабакам»
Мастак Юрый Вінагарадаў
Музыка Эрык Арлоў-Шымкус
Пераклад Крысьціна Курчанкова
Акторы:
Аляксандра Грыбко,
Андрэй Корзан,
Барбара Зайцава,
Валерыя Мельнік,
Вольга Мядзьведзь,
Дар’я Пармененкова,
Дзмітрый Рубель,
Мікола Варабей
Наталля Горбань,
Павел Паўлюць,
Паліна Дабравольская,
Раман Шыцько
Я ўздымаю левую руку і шырока разводжу свае пальцы. Я рыхтуюся да фізічнага кантакту. З вамі. Я хачу правесьці вас праз маю гісторыю. Ўсё гэта было са мной насамрэч.
Калі Тата, ці хтосьці іншы хоча мяне абняцьці засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб – судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых «праблемаў паводзінаў», якія часам даводзілі Маму і Тату да сапраўднага шаленства. Напрыклад:
А. Не размаўляю з людзьмі доўгі час.
Б. Нічога не ем і не п’ю доўгі час.
В. Лямантую, калі злуюся альбо нечага не разумею.
Г. Б’ю рэчы, калі злуюся альбо нечага не разумею.
Д. Енчу.
Е. Не люблю жоўтае альбо карычневае, адмаўляюся дакранацца да жоўтых або да карычневых прадметаў.
Ё. Адмаўляюся есці, калі розныя віды ежы судакранаюцца.
Ж. Не ўсміхаюся.
З. Б’юся.
І. Раздражняюся, калі хтосьці перастаўляе мэблю.
У мяне раней было багата “праблемаў паводзінаў”, але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы.
І я прыняў вырашэнне распавесьці вам пра тое, што са мной здарылася.
Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, ііх сталіцы, і ўсе простыя лікі да 7507.
І я прапаную вам сваю руку і, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі.