24 і 25 снежня ў цэнтры Мінска пройдзе Калядны маркет “Прастора Добрых Падарункаў”

24.12.2016 - 25.12.2016 11:00 - 19:00 ГЦ "Купалаўскі" (ст. м. Купалаўская / ст. м. Кастрычніцкая) Уваход вольны

24 і 25 снежня ў некалькіх кроках ад галоўнай Ялінкі краіны пройдзе Калядны маркет “Прастора Добрых Падарункаў”!

Зусім побач з Палацам Рэспублікі ў самым цэнтры сталіцы — у гандлёвым цэнтры “Купалаўскі” — на працягу двух дзён з 11.00 да 19.00 пройдзе маштабны пераднавагодні кірмаш з Беларускай Душой!

Акрамя уласна гандлёвай часткі вас чакаюць літаратурна-музычная і забаўляльная праграмы, значны акцэнт у якіх будзе зроблены на дзетак — пачастункі, забавы і гульні, фотазона, майстар класы ад майстроў-рамеснікаў, настольныя гульні, вершы і песні для дзетак, а таксама магчымасць набыць адметныя і запамінальныя падарункі!

У літаратурнай праграме — выступы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, аўтограф-сесіі і прэзентацыі кніг.

У музычнай праграме — выступы вядомых беларускіх бардаў, музыкаў і калектываў.

У межах Каляднага маркету “Прастора Добрых Падарункаў” мы збіраем для вас усё самае лепшае, што зроблена беларусамі і для беларусаў — не забываючы, вядома, і пра нашых гасцей! Паколькі месца правядзення кірмашу знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы на скрыжаванні ўсіх турыстычных маршрутаў, а час — неверагодны калядны і пераднавагодні, мы адмыслова рыхтуем праграму нашага свята так, каб кожны знайшоў у ім для сябе штосьці цікавае!

Больш інфармацыі тут.

Распачнём святкаваць каляды разам з Калядным маркетам “Прастора Добрых Падарункаў”!

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Батлейка Алеся Лася ў Мінску (5+)

28.12.2025 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт "Гэй, Каляда!" у Мінску

28.12.2025 (16:00 - 18:00) Касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ