26 лістапада — вечарына да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча

26.11.2015 18:30 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

26 лістапада ў Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца вечар, прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

У вечарыне возьмуць удзел: Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Анатоль Верабей, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Выступіць гурт «Нельга забыць».

У межах вечара адбудзецца прэзентацыя часопіса «Дзеяслоў» № 78 з публікацыяй раней не вядомых дзённікаў Уладзіміра Караткевіча.

Арганізатар — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», партнёр — грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»

Запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Галіна Азеран у Берліне

14.05.2025 (20:00 - 22:00) Ballhaus Prinzenallee (33 Prinzenallee)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ