Перформанс Ігара Шугалеева "375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае" ў Варшаве

11.11.2025 - 13.11.2025 19:30 - 19:30 Новы тэатр (Madalińskiego 10/16) 50 злотых

11, 12 і 13 лістапада, з аўторка па чацвер, Ігар Шугалееў паказвае ў Новым тэатры перформанс "375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае".


375 - тэлефонны код Беларусі. 0908 - дата прэзідэнцкіх выбараў. 2334 - артыкул, па якім асуджалі ў 2020-м людзей, выйшаўшых на мірныя пратэсты.

У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.

Стаўшы на калені перад сцяной, заклаўшы рукі за спіну, апусціўшы галаву, ён спрабуе даць аблічча закатаваным людзям, ад якіх у СМІ ў асноўным засталіся толькі лічбы ці пікселі. І заклікае да салідарнасці.

Квіткі коштам 50 злотых поўны, 35 злотых ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Цімафей Яравікоў у Рызе

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Art-Ambar (Alksnāja iela 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ