Сямейная імпрэза на Хануку ў Варшаве

14.12.2025 15:00 - 18:00 Музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6) Бясплатна

У нядзелю, 14 снежня, Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на вялікае сямейнае святкаванне Ханукі.


Вас чакаюць прыгоды, гульні, цацкі, кнігі і размалёўкі.

Вы даведаецеся пра ханукальныя традыцыі, адкрыеце для сябе словы, звязаныя з гэтым святам, і патрэніруецеся (даслоўна!) з алфавітам іўрыта. 

Падчас адмысловай беларускамоўнай гульні наведаеце пастаянную і часовую экспазіцыі.

Напрыканцы ўсіх чакаюць сюпрызы. 

Уваход вольны. 

Рэгістрацыі не патрэбна - проста прыходзьце (але можаце, калі жадаеце, замовіць бясплатны квіток па спасылцы).


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ