Абрад «Ваджэнне Сулы» ў Гадзічаве ды Маркавічах

21.04.2025 11:00 - 14:00 ------------ Бясплатнае



У панядзелак, 21 красавіка, ёсць крутая магчымасць далучыцца да архаічнага абраду «Ваджэнне Сулы» ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна.





У 2007 годзе ён быў адноўлены мясцовымі жыхарамі пасля саракагадовага перапынку. А ў 2019-м гэтаму абраду быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Абрад адбываецца на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.

Да ўдзелу запрашаюць ўсіх ахвотных! Вельмі вітаюцца госці ў традыцыйных народных строях.

Дабрацца да Маркавічаў можна на асабістым транспарце або прыдбаўшы білет на грамадскі транспарт, які ідзе да Маркавіч амаль штогадзіну.


Маркавічы знаходзяцца ў пагранічнай зоне, таму абавязкова бярыце з сабою ПАШПАРТ (аплата прыгранічнага збору і пропуск не патрэбныя).

Па ўсіх пытаннечках звяртайцеся па нумарах: +375 44 480 88 85; +375 29 122 59 86 Віктар Уладзіміравіч +375 44 709 72 02; +375 25 542 13 78 Кацярына Іванаўна



Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ