Ад Вашчанкі да Калевалы: мастацкая экскурсія ў Гомелі

14.10.2015 17:15 - 18:00 Галерэя імя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4) Бясплатнае

Усіх аматараў сапраўднага мастацтва гомельская “Талака” запрашае 14 кастрычніка (серада) на ўнікальную экскурсію па галерэі імя Вашчанкі!

Гэтым разам мы ацэнім адразу тры выставы:
– абноўленую экспазіцыю твораў самога Гаўрылы Харытонавіча Вашчанка
– творы беларускага мастака з Навазыбкава Міхаіла Няхайчыка
– карціны расейскіх мастакоў у самым розным выкананні на тэму вядомага фінскага эпаса Калевала

Дапамагаць у гэтым нам будзе абазнаны ў жывапісе супрацоўнік галерэі Алег Курашоў.

Спяшайцеся быць, запрашайце сяброў! Такога ўнікальнага шанца даведацца падрабязней пра ўсе выставы больш не будзе.

Калі: 14 кастрычніка, 17:15
Дзе: галерэя імя Вашчанкі, вул. Карповіча, 4
КВІТКІ каштуюць:
25 тыс. – ільготныя (школьнікі, студэнты, пенсіянеры),
50 тыс. – дарослыя.

Сама экскурсія ад знаўцы БЯСПЛАТНАЯ!

Падзея ў facebook.com

 


Вам можа быць цікава

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Лекцыя «Таямніцы старых курганоў: колькі ў нас было продкаў і дзе яны?» у Віцебску

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Паша Крывец у Будапешце

17.04.2026 (19:00 - 21:00) Parabolic Lázárus Brewery (Lázár u. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ