Адкрыццё фестываля аўтарскай паштоўкі “Post Scriptum”

12.02.2015 16:00 - 20:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4) Бясплатнае

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў праводзяць першы беларускі фестываль аўтарскай паштоўкі.

Выстава-фестываль прымеркавана да дня Св. Валянціна і 8 Сакавіка.

Сёння, у часы інтэрнэту і э-мэйлаў традыцыйная паштоўка губляе сваю былую папулярнасць. Гісторыя адкрытага паштовага аркуша, які папярэднічаў з’яўленню паштоўкі, пачынаецца прыблізна з апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя, калі новая форма карэспандэнцыі надзвычай хутка распаўсюджваецца ў Еўропе і свеце. Багаты і разнастайны матэрыял, які перадусім увасобіў друкарскую і дызайнерскую працу, з’яўляецца прываблівым для шматлікіх калекцыянераў – філакартыстаў. Паштоўка ўвасабляе сабой значны пласт развіцця мастацкай культуры, перадусім – графікі і фотамастацтва. Сёння паштоўка з’яўляецца важным элементам іміджавай рэпрэзентацыі пэўнай суполкі, групы, прадпрыемства, калі замаўляецца да сезонных віншаванняў, круглых дат.

10962144_10153044718549812_1756920869_n

Усё ж паштоўка найчасцей утрымлівае рысы асабістага, інтымнага паслання, што робіць яе надзвычай каштоўнай для чалавека, якому яна накіроўваецца. Замяніць электронным аналагам почырк, дотыкавую адчувальнасць паштоўкі, дастаўку традыцыйнай поштай а таксама ўяўную матэрыялізаваную памяць аб адпраўшчыку сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пакуль а можа і ўвогуле не будуць у стане, таму чалавек са стратай традыцыі дасылаць паштоўкі, незаўважна губляе пэўную часціну самога сябе, свайго індывідуалізму.

Першы беларускі фестываль аўтарскай паштоўкі мае на мэце спрыяць адраджэнню гэтага жанру. У экспазіцыі рэпрэзентаваныя як і разнастайныя гістарычныя ўзоры паштовак, пачынаючы з пачатку ХХ стагоддзя, так і працы вядомых беларускіх аўтараў. Асобнай часткай праекту з’яўляюцца конкурсныя працы, адмыслова распрацаваныя беларускімі дызайнерамі і мастакамі, студэнтамі ВНУ.

У межах фестывалю адбудуцца майстар-класы этагамі, каліграфіі, самаробнай паштоўкі, пройдуць тэматычныя вечарыны.

Дадатковая інфармацыя:

Адкрыццё выставы адбудзецца 12 лютага ў 16.00 у Музеі гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова 4).

https://www.facebook.com/pashtouka.fest

http://www.pro-design.by/

https://www.facebook.com/cinemaminsk

http://cinema.museum.by/

Даведкі па тэл. 327 10 75, 029 627 10 75

cinema@museum.by


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 10:00 - 15.06.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Піт Паўлаў у Афенбаху

01.06.2025 (19:00 - 21:00) Waggon am Kulturgleis (Mainstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ