Адкрыццё выставы “Аўтограф”

03.11.2016 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1) Уваход вольны

3 лістапада ў 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца вернісаж выставы выкладчыкаў Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Анастасіі Калацкай (жывапіс) і Вольгі Сямашка (кераміка), а таксама іх вучняў.

Назва выставы “Аўтограф” гаворыць аб тым, што аўтары – мастакі і выкладчыкі – праз сваю дзейнасць пакідаюць у сэрцах гледачоў і вучняў аўтографы. Імі з’яўляецца і асобны твор, народжаны ў любові і шчодрасці, і ўся творчасць – аўтарская спадчына. На выставе Анастасія і Вольга прадстаюць і як мастакі, і як педагогі. У галерэі таксама выстаўлены творы вучняў, якія навучаюцца ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў па спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.

Звесткі аб аўтарах:

Анастасія Калацкая нарадзілася ў 1978 г. ў Мінску. У 2000 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працуе ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, з’яўляецца старшынёй цыклавой каміссіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, сярод іх – персанальная выстава ў Гранадзе (Іспанія, 2001 г.).

+375 33 314-79-61

Вольга Сямашка нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. У 2005 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік шэрагу мастацкіх праектаў, у тым ліку – Міжнароднага пленэру “Арт-Жыжаль” (Беларусь, Бабруйск, 2011 – 2015), Міжнароднага фестывалю традыцыйнных культур (Турцыя, Шыле, 2012), Міжнароднага сімпозіума па кераміцы “BALTIC RAKU” (Даўгапілс, Латвія, 2014), 11 Міжнародным біенале керамікі “KERAMOS” (Варшава, Польша, 2014) і іншых.

+375 29 110-10-63

Выстава працуе да 17 лістапада

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

11.00 – 19.00 (аўторак – субота)

Тэл./факс: 327-26-12

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава «Рай» у Віцебску

21.02.2025 17:00 - 20.06.2025 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Tochka K у Беластоку (12+)

23.05.2025 (19:30 - 21:30) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ