• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы мастацкай керамікі “Арт-Дабрыня”

Пачатак: 11.10 (18:00)
Канец: 11.10 (18:00)
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”
(Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1)
Кошт: Уваход вольны
Google

11 кастрычніка 2018 года а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай керамікі “Арт-Дабрыня” кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Выстава мастацкай керамікі “Арт-Дабрыня” праходзіць ў рамках праекта “Вучні і настаўнікі”, які прысвечаны 25-годдзю кафедры народнага ДПМ, студыі “Арт-Пластыка” і Году малой радзімы. Куратар праекта – дацэнт кафедры народнага ДПМ Васюк Тамара Іванаўна, член саюза беларускіх мастакоў, лаўрэат Прэзідэнтскай прэміі. На выставе будуць прадстаўлены копіі асартыментных вырабаў традыцыйнай керамікі, якія ўвасабляюць дабрыню старажытных беларускіх ганчарных вырабаў. Асноўныя эксперыментальныя аўтарскія працы зроблены на базе студыі “Арт-Пластыка”, якой Тамара Васюк кіруе з 1990 года.

Васюк Тамара Іванаўна з’яўляецца навуковым кіраўніком звыш 200 студэнтаў, сярод якіх каля 30 лаўрэатаў і стыпендыятаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У экспазіцыі прадстаўлены эксперэментальныя і творчыя працы стундэнтаў і выпускнікоў кафедры, якія дасягнулі значных поспехаў у творчасці. Базавай платформай для творчасці ў матэрыяле гліна студэнтам была прапанавана традыцыйная кераміка Беларусі. Такая грунтоўная аснова для творчасці дае магчымасць для інавацыйнага развіцця асобы, таму што тэхналагічныя, пластычныя і канструктыўныя асаблівасці беларускай традыцыйнай керамікі знаходзяцца на вельмі высокім узроўні. Васкаванне, абвара, задымленне, малачэнне, ангабіраванне – гэта тыя традыцыйныя мастацкія апрацоўкі гліны, якія спрадвеку прымяняліся на Беларусі.

Дзейнасць кафедры народнага ДПМ накіравана не толькі на рэстаўрацыю, рэканструкцыю і рэтрансляцыю традыцыйнай беларускай керамікі, але і на распрацоўку аўтарскіх прац. У час правядзення выставы будзе працаваць майстар-класс міні-майстэрні “Задымленне” Ліннік Кацярыны, выпускніцы і супрацоўніцы кафедры. Таксама плануецца прэзентацыя па рэстаўрацыі “Чырвоны бераг” Ліпскага Аляксандра. Куратар выставы Васюк Тамара правядзе тры абзорныя экскурсіі і лекцыі.

Выстава працягнецца да 29 кастрычніка 2018 года.

Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),

мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, тэл. 327-26-12, +37529-350-40-45

(Татарэвіч Марына Аляксандраўна, дырэктар)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип