• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы мастака Эдуарда Мацюшонка

Пачатак: 31.01 (17:00)
Канец: 31.01 (17:00)
Музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Google

Дом Якуба Коласа заўжды славіўся гасціннасцю і быў своеасаблівай творчай майстэрняй для таленавітых людзей. Сёння традыцыя святочных сустрэч не спыняецца, а толькі працягваецца. Імкненне падзяліцца планамі на будучыню і абмеркаваць надзённае збірае ў доме Якуба Коласа людзей, якія гатовыя па-за штодзённым тлумам несці сардэчнасць, шчырасць, клопат, як гэта рабіў і сам народны паэт. Наколькі чалавек можа звацца чалавекам часта вельмі красамоўна расказваюць яго справы і тое, наколькі ён можа ахвяраваць сабой дзеля чагосьці годнага і вечнага. Якуб Колас любіў сваіх сяброў, жыў напоўніцу і з адкрытым сэрцам дапамагаў, як толькі мог, словам, парадай, падтрымкай у цяжкія і бязрадасныя хвіліны. У гэты святочны час у доме Якуба Коласа таксама кожны можа знайсці згубленую альбо страчаную надзею на тое, што толькі з даверам і любоўю можна змяняць свет і адкрываць яго наноў.

31 студзеня 2018 года музей Якуба Коласа запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы мастака Эдуарда Мацюшонка “Адчуванне сябе…”.  Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак з 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка». Эдуард Уладзіміравіч актыўна займаецца гісторыка-мастацкай дзейнасцю, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі. Падчас мерапрыемства мастак распавядзе пра кожную сваю работу пад гукі інструментальнай музыкі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип