Адкрыццё выставы “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…”

20.06.2016 15:30 - 17:00 Міністэрства замежных спраў (вул. Леніна, 19) Бясплатнае

20 чэрвеня 2016 г. у 15.30 у Міністэрстве замежных спраў адбудзецца адкрыццё выставы Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому…”, прымеркаванай да  Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Амаль 75 гадоў мінула з пачатку адной з самых разбуральных і крывавых трагедый XX стагоддзя, што бязлітасна прайшла па беларускай зямлі і забрала больш за 2 мільёны жыццяў. Да яе не рыхтаваліся, яе не чакалі… Але няма ніводнай сям’і, дзе Вялікая Айчынная вайна не пакінула б свой след. 22 чэрвеня дзень пачатку вайны дата трагічная і журботная, але менавіта ад яе бярэ адлік летапіс усенароднага гераізму і мужнасці. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень 13 гадоў таму не стала чалавека, для якога вайна была часткай біяграфіі,  спадарожнікам і жыцця, і творчасці – народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Творы Васіля Быкава, праўдзівыя і шчымлівыя, нясуць энергетыку непасрэднага водгуку, экспрэсію жывога ўражання і не даюць забыць нам аб загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

“Васіль Быкаў. Доўгая Дарога дадому…” – гэта выставачны праект Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, які арганічна раскрывае асобныя старонкі біяграфіі Васіля Быкава, знаёміць з матэрыяламі пісьменніцкага архіва.

Тэму жыццёвага і творчага шляху адлюстроўвае перасоўная літаратурна-дакументальная выстава “Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому…”, у аснову якой пакладзена апошняя прыжыццёвая кніга Васіля Уладзіміравіча. Гэта выстава дае магчымасць кожнаму сам-насам застацца з пісьменнікам, адкрыць для сябе тую спадчыну, якую ён пакінуў сваім нашчадкам.

“Дарогі Васіля Быкава” – вынік “завочнага фотапленера” — фотаздымкі мясцін, дзе пачынаўся і праходзіў жыццёвы шлях Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Дзякуючы прадстаўленым матэрыялам наведвальнік зможа прайсці дарогамі Чалавека, філосафа, пісьменніка, грамадзяніна сваёй Бацькаўшчыны, зразумець, што было каштоўным для гэтай велічнай асобы.

У межах выставачнага праекта можна зрабіць віртуальнае падарожжа па “Музею-дачы Васіля Быкава”.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

22.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ