Адкрыццё выставы «Віза ў Вырай» Ганны Сілівончык

17.11.2017 18:00 - 18:00 галерэя "Прадмесце" (вуліца Старажоўская, 6) Бясплатнае

З 17 па 30 лістапада 2017г.  галерэя «Прадмесце» запрашае наведаць выстаўку Ганны Сілівончык «Віза ў Вырай». Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 17 лістапада ў 18:00

г.  Мінск , вуліца Старажоўская, 6

Галерэя працуе:

11:00-19:00, нядзеля – 11:00-18:00

+375(17)238-88-22

+375(29)328-25-25

Людзі з даўніх часоў з зайздрасцю і захапленнем глядзелі на птушак і бачылі ў іх загадкавых і містычных істот. У міфапаэтычных традыцыях шматлікіх народаў птушка займае значнае месца. Шмат дзе мы сустракаем старажытны касмаганічны міф аб узнікненні з яйка сусвету і птушках-дэміургах.  На Сусветным дрэве птушка знаходзіцца на яго вяршыне і супрацьпастаўляецца хтанічным істотам, часцей за ўсё змеям, месца якіх было ў каранях дрэва. Птушкі могуць з’яўляцца багамі, веснікамі багоў, героямі, пераўтворанымі людзьмі, татэмнымі продкамі, праваднікамі душ і г.д.

Мы ведаем мноства казачных, чароўных і прарочых птах, але і самыя звычайныя не такія простыя як здаецца на першы погляд. У прадстаўленні славян толькі птушкі і змеі пры жыцці кожны год на зімоўку трапляюць у Вырай  –  цудоўную мясціну, куды накіроўваюцца душы ўсіх памерлых, міфічную краіну вечнага лета і цяпла.  Толькі яны могуць атрымаць шматразовую «Візу ў Вырай» – чароўны квіток у неверагоднае і дзівоснае. Цікава, што душы людзей, адлятаючы ў Вырай, пераўтвараюцца ў птушак. У фальклоры сустракаецца матыў замыкання і адмыкання Вырая, залатымі ключамі ад якога валодае  часцей за ўсё  жаваранак. «Выраем» зваўся і птушыны клін, што ляціць у цёплыя краі.

Птушыныя вобразы нездарма так часта сустракаюцца ў карцінах Ганны Сілівончык. Кожны мастак імкнецца да «творчага палёту», марыць здабыць «крылы натхнення». Але натхняючыся вядомымі міфамі, легендамі і паданнямі, спалучаючы і параўноўваючы гісторыі розных часоў і народаў, мінулае і сучаснасць, архетыпічнае і суб’ектыўнае, мастачка складае новыя казкі, стварае ўласную міфалогію. 


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Падалінскага «У пошуку» ў Віцебску

03.10.2025 17:00 - 02.11.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Дэма-клас па мазаіцы "Гульня мармуру" ў Мінску

25.10.2025 (13:00 - 15:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Palina ў Таліне

30.10.2025 (19:00 - 21:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tänav 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ