Адкрыццё выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

30.10.2018 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1) Уваход вольны

30 кастрычніка 2018 г. а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”, якая падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Фондам “Цэнтр Архітэктуры” і Польскім Інстытутам у Мінску.

Назва выставы “Вечнасць і момант” натхнёная прамовай Леха Немаеўскага (1894-1952), вядомага польскага архітэктара, прапагандыста мадэрнізму, а таксама пільнага даследчыка польскай старажытнай архітэктуры. Словы Немаеўскага трапна акрэсліваюць патэнцыял і стабільнасць незалежнай Другой Польскай Рэспублікі, а таксама той кароткі перыяд, калі ўвасаблялася амбіцыйнае бачанне сучаснай, дынамічнай дзяржавы.

Высокая планка польскай архітэктуры перыяду 1918-1939 гг. – гэта не толькі інавацыйныя, высокатэхналагічныя будынкі, але і ўнікальная рэкламная стратэгія, якая выкарыстоўвала макеты, фотаздымкі і фотамантаж. Выбар аб’ектаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца падсумаваннем спосабаў прэзентацыі дзяржавы, адроджанай пасля 123 гадоў няволі, з гледзішча мадэрнісцкай архітэктуры. Бо нельга казаць аб архітэктуры міжваеннага дваццацігоддзя без яе фатаграфічнай дакументацыі, выкананай найлепшымі польскімі фатографамі. Будаўнічае мастацтва не існуе без урбаністыкі, а добрая ўрбаністыка – гэта, у сваю чаргу, сучасная эканоміка. Сабраныя ў экспазіцыі прыклады толькі ў некаторай ступені даюць уяўленне пра архітэктурную тапаграфію Другой Польскай Рэспублікі, і гэта ўсяго некалькі кропак на густа запоўненай архімапе. Уверцюра да сімфоніі наватарскіх ідэй і паспяхова рэалізаваных далёкасяжных планаў.

У дзень адкрыцця выставы спецыяльны госць Міхал Пшчулкоўскі, прафесар Акадэміі мастацтваў у Гданську, прачытае лекцыю пра польскую архітэктуру на Беларусі.

Выстава працягнецца да 12 лістапада 2018 года.

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі),

тэл. 327-26-12, +37529-350-40-45

(Татарэвіч Марына, дырэктар)

Час працы: 11.00-19.00, уваход вольны

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

"Рознакаляровы Сусвет": лекцыя ў мінскім планетарыі (12+)

25.10.2025 (18:00 - 19:00) Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Выстава “Беларусь самабытная” ў Мінску

28.10.2025 17:00 - 17.11.2025 18:00 Абласная бібліятэка імя Пушкіна, (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ