Адкрыццё выставы “Збор -1” Алеся Мары (Аляксея Марачкіна)

07.12.2017 17:00 - 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

7 снежня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзентацыя выставы “Збор -1” Алеся Мары (Аляксея Марачкіна).

Глядач зможа ўбачыць не толькі ўласныя творы мастака, але і калекцыю ўзораў мастацтва, сабраных сям’ёй Марачкіных за апошнія гады. Тут і палотны знакамітага мастака Язэпа Драздовіча, графіка канца 19-га стагоддзя, а таксама творы вучня самога Васіля Кандзінскага, Генрыха Ноя, вучня Казіміра Малевіча, Міколы Пашкевіча. Ёсць творы невядомых мастакоў 20-га ст. і нашых сучаснікаў.

У “Арт-партале” галерэі экспануюцца жывапісныя палотны Алеся Мары, творчасць якога фарміравалася напрыканцы другой паловы 20-га і пачатку 21-га стагоддзяў.

Як прафесіянал мастак зведаў уплывы традыцыйнага рэалістычнага жывапісу  беларускай і заходнееўрапейскай школы, а таксама хвалю постмадэрнізму, якая паўплывала на фарміраванне творчай асобы. Мастак адчувае пульс сённяшняга часу. А гэты час насычаны не толькі гармоніяй і прыгажосцю, але і дысгармоніяй існавання чалавека ў сацыяльным і палітычным жыцці.

Мастак Алесь Мара трывала адчувае сябе толькі на падмурку гісторыі, мінуўшчыны свайго народу, бо якая б ні была яна трагічная і драматычная, яна з’яўляецца духоўным стрыжнем творчага аптымізму мастака і дае вялікі імпульс у рэалізацыі яго задумаў.

Выстава асвечана трыма сямёркамі. Магічнымі лічбамі… 77-ці годдзе мастака і
7 снежня…

Тэрмін правядзення выставы: з 7 па 15 снежня 2017 года, штодзень з 9.00 да 20.00. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

29.11.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

DYMNA LOTVA у Торуні

29.11.2025 (18:00 - 20:00) NRD (Browarna 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ