Адкрыццё юбілейнай выставы Канстанціна Андруковіча “Цывілізацыя”

05.12.2017 17:00 - 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

5 снежня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё  юбілейнай выставы Канстанціна Андруковіча “Цывілізацыя”.

Выстава складаецца з трох частак: творы, што адлюстроўваюць менавіта тэму “Цывілізацыі”. Сюды ўваходзіць у тым ліку серыя “Знакі”, складзеная з пяці работ: “Крыж”, “Сонца”, “Якар”, “Рыба”, “Аліўкавая галіна” (раннія сімвалы, якія абазначаюць Ісуса Хрыста). “Тут я паспрабаваў сумясціць пластычна і маляўніча чалавечую постаць і сімвал”, – адзначае мастак. Пры гэтым, свой стыль Канстанцін Андруковіч характэрызуе як экспрэсіўна-алегарычны сімвалізм.

На экспазіцыі прадстаўлена таксама рэтраспекцыя прац і цыклаў, якія былі на папярэдніх выставах і ўжо добра вядомыя наведвальнікам, а таксама зусім новыя, якія стануць асновай наступнага праекта.

Андруковіч Канстанцін Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Жодзіна.

1974-1979 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года.

Мае шэраг персанальных выстаў. Прымаў удзел у шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх выставах і праектах.

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Музеі рускага сучаснага мастацтва (Нью-Джэрсі, ЗША), галерэі “Alla Pavlova” (Дордрэхт, Галандыя), у прыватных і карпаратыўных калекцыях.

Тэрмін правядзення выставы: з 5 па 15 снежня 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ