Адкрытая лекцыя Святланы Воцінавай пра Элізу Ажэшку

05.06.2019 18:00 - 20:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) уваходны квіток у музей

5 чэрвеня 2019 г. а 18-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца першая з цыкла адкрытых лекцый Святланы Воцінавай “Сны самотнага дзьмухаўца: па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі”.

Кожную сераду на працягу чэрвеня і ліпеня Святлана Воцінава, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”, даследчыца жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі запрашае на свае лекцыі ўсіх зацікаўленых. Кожная лекцыя прысвечана пэўнаму перыяду жыцця беларускай польскамоўнай пісьменніцы, грамадзкай дзяячцы і пэдагога эпохі пазытывізму.

5-га чэрвеня – лекцыя першая: “Эльжбета – Эльзюня – Эліза” (6 чэрвеня 1841 г.  май 1856 г.: ад нараджэння да выпуску з Варшаўскага пансіёна).

Другая дачка ў сям’і Бенедыкта і Францішкі (з Каменскіх) Паўлоўскіх, пры хрышчэнні яна атрымала імя ў гонар бабкі па маці Альжбета. Але ў доме яе называлі Эльзюняй, ці Зюняй. Пансіён пры Варшаўскім манастыры ператворыць яе ў Элізу...

·        Як выхоўваліся Клемянцінка і Зюня Паўлоўскія: у што гулялі, што чыталі, з кім сябравалі?

·        Што ўтойвалі ад іх старыя партрэты і шафы, і што яны самі ўтойвалі ад дарослых?

·        Вяселлі і пахаванні.

·        Што падказалі старыя магілы?

·        Чаму Варшава, а не Вільня? Чаму бабка, а не maman? Тузін і яшчэ адзін: аргументы ў апраўданне “дэспатычнай” пані Францішкі.

Захапляльныя і кранальныя эпізоды першых пятнаццаці гадоў жыцця пісьменніцы, сёе-тое ў новых ракурсах.

Кошт: уваходны квіток у музей.

Калі: 5 чэрвеня 2019 г. а 18-й гадзіне.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі па тэл.: (17) 334 56 21


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ