Адкрытая экскурсія з Вольгай Мжэльскай па выставе «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Беластоку

07.05.2022 - 06.05.2022 11:00 - 13:00 галерэя «Арсенал» (ul. Mickiewicza, 2) Бясплатнае

7 траўня куратарка і мастацтвазнаўца Вольга Мжэльская правядзе адкрытую экскурсію па выставе сучаснага беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Беластоку.



Дата: 7 траўня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Арсенал», ul. Mickiewicza, 2, Беласток

Выстава «Gdy słońce jest nisko — cienie są długie / Калі сонца нізка — цені доўгія» прадстаўляе вобраз гістарычнага і сучаснага кантэксту беларускага мастацтва, раскрываючы сувязі між глыбока архаічнай прыродай чалавека ў сацыяльным, палітычным і культурным вымярэннях і нясмелым жаданнем разарваць заганнае кола рэпрэсіўных рэжымаў і іх сістэм.

У экспазіцыі: Аляксандр Адамаў, Ірына Ануфрыева, Bazinato, Ян Гелда, Жанна Гладко, Сяргей Гудзілін, Эвеліна Домніч / Дзмітрый Гельфанд, Язэп Драздовіч, Захар Кудзін, Сяргей Лескець, Маша Мароз, Алёна Пазднякова, Ала Савашэвіч, Вольга Сазыкіна, Ганна Сакалова, Антон Сарокін, Маша Святагор, Уладыслаў Стшэміньскі, Сяргей Шабохін, Юра Шуст


Вам можа быць цікава

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Пукст у Познані

21.01.2026 (20:00 - 21:30) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ