Адкрытая сустрэча «Здаровыя адносіны замест гвалту» ў Беластоку

09.04.2024 18:30 - 20:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае


У аўторак, 9 красавіка, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца адкрытая сустрэча «Здаровыя адносіны замест гвалту».






Дата: 9 красавіка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 



Думаеце гвалт — гэта толькі ўдары і крыкі? А вось і не. Існуе мноства нябачных форм, якія ўплываюць на нас штодня. 

На першай сустрэчы вы пашырыце гарызонты і навучыцеся будаваць здаровыя стасункі, пазбягаючы пастак гвалту.

Вас чакае: 

важная інфармацыя; 

падтрымка спецыялістаў-псіхолагаў; авалоданне новымі стратэгіямі абароны сябе і блізкіх; 

інфармацыя аб арганізацыях, якія прадстаўляюць дапамогу; 

бяспечная прастора для ўсіх, хто хоча падзяліцца сваёй гісторыяй ці проста паслухаць іншых.



Для каго сустрэча? 

Для тых, хто перажыў гвалт і шукае шляхі ацалення. 

Для тых, хто зацікаўлены ў вывучэнні тэмы гвалту для паляпшэння сваіх адносін.


Правядуць сустрэчу:

Ганна Масілевіч, псіхолаг, гештальт-тэрапеўтка;

Азалія Аліева, клінічны псіхолаг, траўма-тэрапеўтка. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ