Адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму ў Каўнасе

25.03.2023 15:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каўнасе.


Дата: 25 сакавіка

Час: 15:00 (час мясцовы)

Месца: Пятрашунскія могілкі

Дуж-Душэўскі быў аўтарам эскізу бел-чырвона-белага сцяга, які быў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 году.

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка 2023 году ў Каўнасе.

Для удзелу ў мерапрыемстве плануецца дастаўка аўтобусам ад Лукішскай плошчы. Кошт паездкі на мерапрыемства і назад 10 еўра. Ад’езд ад плошчы а 13 гадзіне. Колькасць месцаў абмежавана. Для запісу і ўдзелу ў мерапрыемстве пішыце ў бот @Licvinybot (з пазнакай «Дуж-Душэўскі»).



Вам можа быць цікава

Прэзентацыя выдання «Архіўныя матэрыялы да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча. Сшытак 6» (12+)

27.01.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Nürnberg у Гамбургу (16+)

31.01.2026 (19:30 - 21:30) MS Stubnitz (Kirchenpauerkai 29)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ