Адкрыты выпускны ECLAB_Open [mind] i вечарына ў «Хулігане»

26.06.2016 18:00 - 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

26 чэрвеня (нядзеля) а 18:00 у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца Адкрыты выпускны ECLAB_Open : выпускніцы каледжа выступяць з самымі цікавымі даследчымі праектамі, выкананымі падчас навучання ў ECLAB.

  • Наталля Цагельнік: «Канструяванне жаночых вобразаў у антыўтопіі: пошук агульнага і асаблівага».
  • Алеся Ільева: «Сацыёліз» – ідэя коміксу, дзе мовай хіміі тлумачыцца гендарная тэорыя»
  • Алёна Ясюк: «Распазнанне твараў – прагрэсіўная тэхналогія або кашмар для прыхільнікаў тэорыі змовы?»
  • Алена Яшчанка: гульня «Веру / не веру» (павышэнне гендарнай пісьменнасці)
  • Ганна Грынкевіч: «Даследаванне HOMO POSTSOVIETIKUS на прыкладзе ЖЖ-супольнасці 76_82»
  • Тоні Сніжко: «Квір-слоўнік: квір-тэорыя на пальцах»
  • Алена Кійка: «Якога тыпу сацыяльных сувязяў не хапае ў Беларусі, альбо чаму можа навучыць прыклад ЕСLАВ»
  • Дар’я Герасіменка: «Фупрэматызм – што гэта? Адказ на хуліганства або масавае мастацтва?»

ECLAB_Open_mind_poster_fin

А 20:30 запрашаем усіх ахвотных на адкрытую вечарыну ECLAB_Open у бары «Хуліган» і вакол яго. DJ – Davydov.

Уваход вольны!
Мерапрыемства ў Facebook.

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ