• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Адукацыйная праграма Фестывалю AD.NAK!

Пачатак: 17.06 (09:30)
Канец: 17.06 (17:00)
Міжнародны адукацыйны цэнтр Ёханэса Раў (IBB)
(Мінск, пр. Газеты Праўда, 11)
Кошт: http://adnak.by/education/
Google

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,

Тэма: «Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў». Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

 

10.30-11.30

Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),

Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

 

10.30-12.15

Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА «Аліварыя»

Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі у Беларусі”.

 

12.15-13.00

Маладыя беларускія «Канскія львы» завітаюць на AD.NAK!

Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2014

 

13.00-14.00

Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст

Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

 

14.00-15.30

Paulius Senuta (Литва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius

Тэма: Planning with value

 

15.30-17.00

Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)

Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

 

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Нагадаем, што да 22 чэрвеня ўключна яшчэ прымаюцца работы на конкурс ад генеральнага партнёра Фестывалю кампаніі velcom пад назвай “Лагатып velcom  “Дзеці”.

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: [email protected].

 

Кантакты для даведак:

Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК “Будзьма беларусамі!”

[email protected]

+375 44 742 48 32,

skypename – elzbietka_eilis


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип