Адзін з лепшых спектакляў РТБД – “Дзённік паэта” – 14 мая

14.05.2016 19:00 - 21:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii РТБД (вул. Крапоткiна, 44) Бясплатнае

14 мая запрашаем вас на самы рэдкі і адзін з лепшых спектакляў РТБД – “ДЗЁННІК ПАЭТА (ІНТЫМНЫ ДЗЁННІК)”.

У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, «замалёўкі» з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней дзённіка паэта. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?

Цікавая драматургічная задума аўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму.

Аўтар: Сяргей Кавалёў
Жанр: Гісторыя кахання і здрады
Рэжысёр: лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Віталь Баркоўскі
Мастак-пастаноўшчык: Алена Ігруша
Рэжысёр па пластыцы: заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Балетмайстар: Вольга Скварцова
Музычнае афармленне: Цімур Каліноўскі
Мастак па святле: Сяргей Цыпкін
Прэм’ера: 16 студзеня 2009
Працягласць: 1 г. 50 хв.
Ролі выконваюць:
Максім, Пётра – Аляксандр Марчанка
Стыля, Лявон – Канстанцін Воранаў
Клава, Каліса – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Вольга, Вераніка – Анастасія Баброва
Салтыкоў, Макс – заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Дар’я Цімафееўна, Ядзвіга Антонаўна – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева

На старонцы мерапрыемства ў Facebook ёсць шмат цікавага пра спектакль.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 (16:00 - 17:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ