Афлайнавае ток-шоў з Віктарам Марціновічам у Брэсце

31.10.2015 19:00 - 21:00 Нефармальная прастора “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46/1) Уваход вольны

Мы маем шмат падставаў ганарыцца дасягненнямі нашых суайчыннікаў: беларускія музыкі, танцоры, гумарысты, спартоўцы, вынаходнікі і многія іншыя штогод скараюць сэрцы журы замежных конкурсаў, ТВ-шоў, атрымліваюць прызнанне за дасягненні ў іншых краінах і робяцца  зоркамі. Але ці лічым мы гэтых зорак сваімі?

Чаму мы, беларусы, так неахвотна цэнім сваё? Чаму нам так цяжка ганарыцца дасягненнямі  суайчыннікаў, і нават замежнае прызнанне не заўсёды дапамагае?

Што рабіць, каб гэты стэрэатып не замінаў нам радавацца і ганарыцца  таленавітымі землякамі, шмат каго з якіх суседнія краіны ўжо называюць выключна сваімі?

Як адзначыў нядаўна літаратар і публіцыст Віктар Марціновіч, “нацыя, якую не можа з’яднаць нават гонар за Нобелеўскую прэмію, вырачаная”. Дык ці сапраўды мы такія?

Каб лепш зразумець сябе саміх, нашыя падставы для гонару і нашыя перспектывы, кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў Брэсце на афлайнавае ток-шоў “Марк Шагал – пасынак Беларусі, ці Чаму мы не цэнім сваіх герояў”

На ток-шоў разам са спецыяльным госцем, культуролагам і мастацтвазнаўцам Віктарам Марціновічам, аўтарам кнігі “Марк Шагал. Радзіма”, якая неўзабаве выйдзе ў свет, мы хочам супольна з вамі абмеркаваць вострыя пытанні:

– Чаму і якім чынам культурныя героі адрынаюцца ці прымаюцца беларускім грамадствам?

– Як у такой сітуацыі паводзяць сябе нашыя суседзі? (вопыт прыняцця вобразу Мікалая Канстанціна Чурлёніса незалежнай Літвой).

– Як беларусам навучыцца ганарыцца сваім?

 

Сустрэча адбудзецца 31 кастрычніка ў 19.00 у нефармальнай прасторы “Дзедзіч”

(г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46/1).

Сустрэча будзе цікавая ўсім, хто займаецца творчасцю, журналістыкай, культурніцкай і грамадскай дзейнасцю і… любіць свой край. Уваход вольны!

 

Даведкі: (029) 727-30-97, (029) 313-98-60

budzma.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Design ПARTall» у Мінску

04.09.2025 18:00 - 27.09.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

SAMOTA і navalach у Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

«Петля Пристрастия» ў Вільні

24.10.2025 (20:00 - 22:00) Mello (Geležinkelio gatvė 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ