• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

AKUTE прэзентуюць альбом «Płastyka» на біс!

Пачатак: 06.05 (19:00)
Канец: 06.05 (19:00)
Паб «Брюгге»
(Мінск, пр. Партызанскі, 6А)
Кошт: ад 15 рублёў
Google

6 мая магілёўскі гурт AKUTE запрашае ў мінскі паб «Брюгге» (пр. Партызанскі, 6А) на вялікі сольны канцэрт «Płastyka» на біс»!. Падчас выступа таксама прагучаць лепшыя песні з трох мінулых альбомаў.

«Пасля выхаду новага альбома мы прэзентавалі яго больш чым на 40 пляцоўках Беларусі, Украіны, Расіі. Новыя песні атрымалі станоўчыя водгукі не толькі ад аматараў нашай музыкі, але і прыцягнулі новых слухачоў. Зараз мы рыхтуемся да фестывальнага лета і ўжо задумваемся над чарговым альбомам. Будзем радыя бачыць усіх 6 мая ў пабе «Брюгге», мы падрыхтавалі для вас некалькі музычных сюрпрызаў»,—распавядае Раман Жыгараў, аўтар тэкстаў і басіст AKUTE.

Музычныя крытыкі  пра новы альбом AKUTE «Płastyka»:

34MAG.NET :
«Плытка настолькі меладычная, што з другога праслухоўвання падаецца, быццам ты ведаеш гэтыя песні з пяшчотнага дзяцінства. Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах».

СяргейБудкін(партал tuzinfm.by):
«Альбом, які на першы погляд, падаваўся прахадным, калі не правальным, пасля трох-чатырох праслухоўванняў раскрыўся ажно настолькі, што карціць назваць яго самай спелай і вынаходлівай працай у дыскаграфіі магілёўскага гурта».

ТаццянаЗаміроўская, журналіст«БелГазеты» і калумністчасопіса«Большой»:
«Безусловно, Akute окончательно нашли свой саунд. Безусловно, он оказался чуть более попсовым и “ретро”, чем мы подозревали вначале.. Здесь пафос, безусловно, есть, но он тут необходим – исполняя такую музыку, необходимо быть немножечко Боно, чтобы не выглядеть глупо… Akute не боятся эволюционировать, меняться, демонстрировать пресловутую «пластичность» – но при этом они легко и без паники относятся к самоповторам. Это все приятный признак психической и творческой уравновешенности, и это очень располагает».

Вялікі сольны канцэрт AKUTE «Płastyka» на біс» адбудзецца ў Мінску 6 мая ў 19:00 у пабе«Брюгге» (пр. Партызанскі, 6а).

Квіткі:
Танцпол:
15-18 рублёў — папярэдне;
22 рублёў — у дзень канцэрта.

Столікі:
23 рублі — папярэдне;
27 рублёў — у дзень канцэрта.

Квіткі можна набыць на сайце і праз кропкі распаўсюду bezkassira.by/buy/2422/, а таксама без камісіі праз сервіс дастаўкі квіткоў «Бегунок» (+375 29 3794742).

Сачыць за навінамі мерапрыемства можна праз суполку «УКантакце»  і на Facebook.

Інфалінія: +375259133876.

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяцьвакаліст і гітарыстСтаніслаўМытнік, бас-гітарыстРаманЖыгараў і бубначкаVickyFatez. Стыль гурта самімузыківызначаюць як «дыска-дэкаданс». Моватэкстаў – беларуская.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі
    • Да Дня народзінаў пісьменніка: песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип