Начны стэндап з Дзімам Нарышкіным і Алегам Грундзікам у Берліне

26.10.2025 22:00 - 23:30 Saligari bar (Simplonstraße 23) 10 еўра
26 кастрычніка, у нядзелю, украінскі комік Алег Грундзік і беларускі комік Дзіма Нарышкін даюць у Берліне начны стэндап з няёмкімі тэмамі.


Горад засынае - прачынаюцца няёмкія тэмы.

У цемры Берліна двое камікаў разбіраюцца з тым, пра што нават ChatGPT ветліва маўчыць.

Прапануюць псіхатэрапеўтычную камедыйную імправізацыю, дзе гледачы задаюць табуяваныя пытанні, а камікі адказваюць - шчыра, балюча і смешна.

Рыхтуйцеся да 1,5 гадзін начнога катарсісу: смех, сорам, асвятленне і асалода перад сном.

Беларуская і ўкраінская мовы - для самых адважных гісторый.

Квіткі коштам ад 10 еўра бярыце па спасылцы.

Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Творчая сустрэча з Аляксандрам Карнаухам у Фларэнцыі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Перфарматыўная экскурсія па выдавецтве "Мяне няма" ў Варшаве

14.03.2026 (18:00 - 20:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ