Англабеларускамоўныя стэндапы Цярэнція Марыніча ў Тбілісі

07.02.2024 18:00 - 22:00 St. Bunny (4 Tamar Chovelidze S) ад 30 лары


 7 лютага у Тбілісі прыбывае комік Цярэнцій Марыніч з гарачым стэндапам «Як я так i не сустрэў вашу мацi» ў беларускай і ангельскай версіях!




Дата: 7 лютага

Час: 18.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: St. Bunny, 4 Tamar Chovelidze S,Тбілісі 


А 18-й будзе беларускамоўная версія, а ў 20.00 — выступ англамоўны. 

Адзiн квiток дазваляе прысутнічаць на абедзвух іпрэзах: на беларускай у 6 гадзін, і/альбо на ангельскай у 8 вечара. 

Праграма, аднак, аднолькавая, так што прысутнічаць увесь вечар мае сэнс только каб упэўніцца ў якасці пераклада ці параўнаць ашчушчэнія. 

Цярэнцій «Тэры» Марыніч захапіўся стэндапам з таго часу, як на пачатку 2010-х пабачыў «Raw» Эдзі Мэрфі (1987) (так, у Беларусь стэндап прыйшоў са спазненнем на 25 гадоў). 

Ён заўсёды хацеў выйсці на сцэну і зрабіў гэта ў 2021 годзе — з тых часоў і не можа з яе сысці.



Квіткі коштам ад 30 лары бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ