Анлайн-чытка беларускіх п’ес па-ангельску

22.02.2024 - 23.02.2024 16:00 - 18:00 анлайн Бясплатнае
 

У чацвер і пятніцу, 22 і 23 лютага, платформа Belarusplays.online ладзіць чытанні беларускіх п’ес у перакладзе на ангельскую мову.





Дата: 22 і 23 лютага ў 16.00 (час СЕТ, гэта 18.00 па Мінску, 17.00 па Вільні)

Месца: анлайн


 Вас чакаюць 5 п’ес, напісаных жанчынамі, у перакладзе на англійскую. Гэтыя п’есы ўздымаюць не толькі пытанні, звязаныя з крызісамі, трансфармацыямі і пошукам ідэнтычнасці. У іх раскрываецца жаночы погляд на сучасную рэчаіснасць і эксперыменты з літаратурнай формай.

Праграма такая:


22 лютага

«Карцінкі, відэа і ўсё астатняе» Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя)

«Любое месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія)


23 лютага

«Шкура» Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь)

«Гаргоны» Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя)

 «Усё нармальна» Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя) 


Чытанні адбудуцца на ангельскай мове. 


Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ