ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «Як утаймаваць тырана?»

03.10.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае
 


У чацвер, 3 кастрычніка, Беларускі інстытут у Празе запрашае на «Як утаймаваць тырана?».






Дата: 3 кастрычніка ў 18.00 (час СЕТ, гэта 19.00 па Мінску і Вільні)

Месца: зум 


На дыскусіі разгледзяць пытанні стварэння шляхтай ВКЛ прававых рамак і практычных дзеянняў дзеля супраціўлення абсалютысцкім памкненням манарха. Каго лічылі «тыранам», а каго «добрым каралём» у Еўропе і ВКЛ? 

Як выспявалі ідэі палітычных правоў грамадзян і неабходнасці выконваць закон для ўсіх удзельнікаў жыцця дзяржавы? 

Як змяняўся «абавязак грамадзяніна» ў адносінах з дзяржавай эпохі Новага часу? 

Якія правы і механізмы да рэалізацыі уласнай волі мелі манарх і шляхецкія карпарацыі ў Рэчы Паспалітай? 

Як сучаснікі рокашаў, паўстанняў і рэвалюцый іх асэнсоўвалі? 

Якія асабістыя стратэгіі яны абіралі і чаго каштаваў удзел ва ўнутрыпалітычных канфліктах?


А вось вам дакладаў: 

Віктар Якубаў «Першы рокаш: тэорыя і рэалізацыя спробы скінуць караля ў 1605-1609 гг.» 

Андрэй Радаман «Шляхта Новагародскага ваяводства ВКЛ у час рокашу 1606-1609 гг.» 

Андрэй Мацук «Кароль як пагроза свабодам і вольнасцям у Рэчы Паспалітай ў 18 ст.»

 Ігар Бортнік «Права на супраціў у палітычнай думцы ВКЛ ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. у агульнаеўрапейскім кантэксце» 



Мадэратарка — Ніна Скеп’ян. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ