Анлайн-фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc

21.10.2024 - 28.10.2024 18:30 - 22:00 анлайн Бясплатнае


У панядзелак, 21 кастрычніка, фестываль дакументальнай і арт-фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае на заключную серыю сустрэч, artist talks і анлайн-семінараў.







Дата: з 21 кастрычніка

Месца: зум 




Вас чакаюць сустрэчы з беларускімі аўтарамі і экспертамі, якія раскажуць пра магчымасці самарэалізацыі і развіцця кар’еры, у тым ліку падзеляцца асабістым досведам. 

Таксама ў праграме — прэзентацыя праектаў і ініцыятыў у беларускай фатаграфіі.



Вось падрабязней: 

21 кастрычніка, 18:30 — семінар з Мікалаем Кванталіяні «Лічбавая бяспека на кожны дзень» 

22 кастрычніка, 18.30-20.00 — artist talk з Сяргеем Гудзіліным аб новых праектах і не толькі 

23 кастрычніка, 19.00-22.00 — вялікі семінар Таццяны Ткачовай «Інтэграцыя фатографа ў еўрапейскую прастору: навошта і як гэта зрабіць» 

24 кастрычніка, 19.00-20.30 — artist talk з Ганнай Шот. Прэзентацыя аўтарскага праекта і досвед працы з еўрапейскімі інстытуцыямі 

26 кастрычніка, 11.00-14.00 — вялікі семінар Кацярыны Кузьмічовай «Адукацыя фатографа ў ЕС: дзе вучыцца, як развівацца і якія перспектывы» 

27 кастрычніка, 12.00 — artist talk з Таццянай Чыпсанавай + магчымасці адукацыі і нетворкінга для фотажурналістаў у Еўропе і ЗША (+ анлайн-магчымасці)

 28 кастрычніка, 20.00-22.00 — эфір 2-in-1, Яўген Бацькацкі пра падкаст «ДАЛЯГЛЯД» і платформу FSH1 


Мовы — беларуская і руская. 


Калі ласачка, памятайце, што наперадзе — пераход на зімовы час. Не прапусціце апошнія семінары праз розніцу ў часе! 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Фестываль рамёстваў у Мінску

23.05.2026 (12:00 - 15:00) (плошча Свабоды, 23а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ