Анлайн-канферэнцыя «Reshape 2022»: як змяніць Беларусь?

14.02.2022 - 17.02.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-канферэнцыю «Reshape 2022», каб абмеркаваць, што мы можам зрабіць сёння дзеля лепшай будучыні заўтра.



Дата: 14–17 лютага

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: анлайн

Нягледзячы на рэпрэсіі, расчараванне і апатыю, беларусы не кідаюць спроб яднацца ды пакрысе змяняць грамадскі настрой.

У такіх умовах важна працягваць грамадскі рух, развіваць грамадскія ініцыятывы ды шукаць шляхі да зменаў.

Як змянілася жыццё беларусаў, іх погляды і каштоўнасці, якім чынам развіваць грамадскі рух, — гэтым пытанням і будзе прысвечана першая частка Reshape 2022.

Рэгістрацыя па спасылцы ў тэлеграм-канале «Reshape 2022».


Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Лекцыя пра Купалле ў Гомелі

04.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Купалле ў Азярцы

04.07.2026 17:00 - 05.07.2026 01:00 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ