Анлайн-канферэнцыя Reshape 2021

23.02.2021 - 26.02.2021 19:00 - 19:00 ------------ Патрэбна рэгістрацыя

Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2021 – Framing the Future of Belarus”. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая (колькасць месцаў абмежаваная!)

reshape.by. Удзел бясплатны.

Час: 23 (аўторак) -26 (пятніца) лютага 2021

Месца: Online


2020-ы год стаў для Беларусі годам вялікага пералому. 2021-ы можа стаць годам вялікай трансфармацыі, якая закране ўсе сферы жыцця.


Расклад:

23 лютага, 19:00

Грамадства і дзяржава. Размова Арысі Луцэвіч з Лесяй Руднік

Рэгістрацыя: http://bit.ly/reshape2021-1


24 лютага, 19:00

Эканоміка. Размова Канстанціна Соніна з Алесем Аляхновічам

Рэгістрацыя: http://bit.ly/reshape2021-2


25 лютага, 19:00

Расія і Беларусь. Размова Фёдара Лук’янава з Антонам Раднянковым

Рэгістрацыя:

http://bit.ly/reshape2021-3


26 лютага, 19:00

Захад і Беларусь. Размова Мелінды Хэрынг з Рыгорам Астапенем

Рэгістрацыя: http://bit.ly/reshape2021-4


Чаму варта далучыцца да RESHAPE 2021?

Каб атрымаць адказы на пытанне: “Што далей?” і паглядзець на сябе з боку і ўсходніх, і заходніх суседзяў у асобе аўтарытэтных міжнародных экспертаў і экспертак з Chatham House, Atlantic Council, Чыкагскага ўніверсітэта і Вышэйшай школы эканомікі, даследчага цэнтра CASE Belarus і Варшаўскай школы эканомікі, часопіса “Расія ў глабальнай палітыцы” і Міжнароднага дыскусійнага клуба “Валдай”.

Мы заўсёды шукаем баланс паміж моцнымі тэарэтычным і практычным падмуркамі, таму Reshape – не пра размову дзеля размовы. Мы зрабілі праграму максімальна актуальнай для сённяшняй павесткі дня. Наша мэта – дасягнуць таго, каб усе мы выйшлі з канферэнцыі з ідэямі таго, у якім напрамку кожны з нас можа рухацца ўжо цяпер, каб змяніць Беларусь.

На канферэнцыі, разам са спікерамі будзем разбірацца, як зрабіць развіццё Беларусі ўстойлівым, мінімізаваць няроўнасць і абмяркуем Беларусь у карцінах свету Расіі і Захаду.

Праграму глядзіце на адмысловай старонцы: https://reshape.by/. За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў Facebook і ва УКантакце.

Да сустрэчы на Reshape 2021


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Экскурсія па выставе Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

09.04.2026 (18:00 - 20:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ