Анлайн-лекцыя «Банальны нацыяналізм у Беларусі»

21.10.2022 19:00 - 20:30 ------------ Бясплатнае

21 кастрычніка, у пятніцу, «Адкрыты лекторый» ладзіць файную анлайн-лекцыю, якая дапаможа вам разабрацца ў штодзённых пытаннечках нацыяналізму, — «Банальны нацыяналізм у Беларусі».



Дата: 21 кастрычніка

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom 

Лектар — Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

Заўсёды ў дыскусіі аб беларускай нацыі ўздымаюцца вострыя пытаннечкі:

Калі яна (беларуская нацыя) узнікла, ці ўзнікла ўжо ўвогуле ?

Ці ключавую ролю ў нацыятворчых працэсах адыгрывае беларуская мова?

Што значыць «быць беларусам»? — то бок пытанне аб ідэнтычнасці ці ідэнтычнасцях беларусаў.


Аднак часцяком тыя пытаннечкі:

дужа абстрактныя (на якія няма прамых і дакладных адказаў нават у самых прызнаных нацыяў);

дужа палітызаваныя — таму адказы ў значнай ступені залежаць ад палітычных пазіцый удзельнікаў дыскусій;

дужа гістарыязаваныя — то бок моцна паглыбленыя ў гісторыю і насычаныя гістарычнымі датамі і асобамі, што ўскладняе разуменне людзям простым і не абазнаным у гісторыі.


У традыцыйным, збольшага вясковым грамадстве, праявай этнічнай культуры беларусаў было амаль усё — адзенне, жыллё, архітэктура, ежа, заняткі, музыка і г.д.

Зараз, у час глабалізацыі і масавай культуры, мы слухаем заходнюю музыку, ездзім на замежных аўтамабілях, носім турэцкае ці кітайскае адзенне па італьянскіх ці французскіх модных канонах, ямо шаўрму, хінкалі, сушы.

Як у гэткай паўсядзённасці людзі з абсалютна зразумелымі і жыццёвымі патрэбам могуць праяўляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць?

Праз якія практыкі гэта ажыццяўляецца і што з гэтым рабіць — пра ўсё вы даведаецеся з лекцыі.


Удзел бясплатны!

Рэгіструйцеся па спасылцы і далучайцеся!





Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Вербніца ў Азярцы

05.04.2026 (14:00 - 15:00) Музей народнай архітэктуры і побыту

NAVIBAND у Кракаве

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Piękny Pies (plac Wolnica 9)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ