ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя «Фемінізацыя беларускай мовы»

19.07.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

Што такое фемінітывы, адкуль яны з’явіліся ў беларускай мове і навошта яны ўвогуле патрэбны? 19 ліпеня, суполка «Тэндар на гендар» запрашае на анлайн-лекцыю пра фемінізацыю беларускай мовы.



Дата: 19 ліпеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: zoom 


На лекцыі абмяркуюць, як гістарычна і цяпер фармуюцца фемінітывы ў беларускай мове.

Чаму ў творах Кузьмы Чорнага значна больш фемінітываў, чым ў творах Івана Шамякіна?

Чаму ў слоўніках існуе шмат фемінітываў, але ў афіцыйным пісьме яны сустракаюцца значна радзей?

Як лепей і натуральней фемінізаваць назвы прафэсіяў?

Што рабіць і якое слова выбраць, калі існуе некалькі канкурэнтых фемінітываў (паэтка/паэтэса, этналягіня/этналягіца)?


На гэтыя і іншыя пытанні будуць шукаць адказы разам з Уладзіславам Гарбацкім, квір-пісьменнікам, гей-актывістам, сацыялінгвістам, выкладчыкам ЕГУ і перакладчыкам.


Удзел вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Познані

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Rozbrat (ul. Pułaskiego 21a)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ