ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі «Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія жанчыны 2020-2024»

12.09.2024 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае


 У чацвер, 12 верасня, адбудзецца анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі «Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія жанчыны 2020-2024».






Дата: 12 верасня ў 18.30 (час варшаўскі, гэта 19.30 па Мінску і Вільні)

Месца: Zoom 



Спадарыня Вольга спачатку вернецца ў 2020 год і нагадае пра тыя формы ўдзелу жанчын ў пратэстах, без якіх гэтыя пратэсты наўрад ці былі магчымымі.

 Пасля закране тое, як самі жанчыны ацэньваюць свой удзел, пачынаючы з 2020 года, і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца, калі вырашаюць займацца палітыкай у розных структурах беларускага эксілю-дыяспары. 

Нарэшце, спадарыня Вольга закране формы «крохкага супраціву» беларускіх палітзняволеных жанчын і значэнне этасу клопату — аб палітвязнях, адна/адзін пра адну/аднаго і аб самой дэмакратыі — для будучыні нашай краіны.


Вольга Шпарага — даследчыца і ўдзельніца Фемгрупы Беларусь. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

29.03.2026 (10:00 - 17:00) грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ