Анлайн-прэзентацыя каталога выставы «Кожны дзень», прысвечанай беларускім пратэстам

25.02.2022 14:00 - 16:00 анлайн Бясплатнае

25 лютага адбудзецца анлайн-прэзентацыя каталога выставы «Кожны дзень. Арт. Салідарнасць. Супраціў», прысвечанай беларускаму мастацтву пратэсту, якая працавала летась у Мастацкім Арсенале ў Кіеве.



Дата: 25 лютага

Час: 14.00 (час кіеўскі)

Месца: Zoom

На прэзентацыі куратары выставы «Кожны дзень», яе ўдзельнікі, каманда «Мастацкага арсенала» і Міжнароднага фонду «Адраджэнне» падзеляцца сваімі разважаннямі аб выставе, дызайне каталога і кантэксце, у якім быў створаны праект.

Удзельнікі змогуць:

— даведаца пра тое, як змянілася сітуацыя ў культурным полі Беларусі пасля адкрыцця выставы ў Мастацкім Арсенале;

— зазірнуць у каталог выставы «Кожны дзень», абмеркаваць асаблівасці яе стварэння і нелінейнасць структуры выдання;

— наведаць віртуальную 3D-экскурсію па выставе. Далучайцеся да прэзентацыі па спасылцы ў Zoom або ў трансляцыі на YouTube-канале Мастацкага Арсенала.

«Кожны дзень» — лозунг, які скандавалі пратэстоўцы ў Беларусі, падкрэсліваючы працягласць і рытм супраціўлення, захоўваючы ўпэўненасць у тым, што пратэст працягнецца заўтра і не скончыцца.

Выстава «Кожны дзень. Арт. Салідарнасць. Супраціў» апелюе да тых мастацкіх практык, якія рэзаніруюць з гісторыяй і сучаснасцю пратэстных рухаў і сетак салідарнасці.

Выставачны праект і выданне каталога адбыліся пры падтрымцы Міжнароднага фонду «Адраджэнне».


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ