Анлайн-прэзентацыя сацыялагічнага даследавання па Беларусі

20.04.2022 11:00 - 12:30 анлайн Бясплатнае

20 красавіка даследчыкі Цэнтра новых ідэй запрашаюць на анлайн-прэзентацыю ўнікальнага Індэкса рэзіліентнасці.



Дата: 20 красавіка

Час: 11.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй распрацавалі комплексны падыход да ацэнкі палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфер у Беларусі. Індэкс рэзіліентнасці (ад англ. Resilience — гнуткасць, адаптыўнасць, устойлівасць), які дазваляе ацаніць бягучую сітуацыю, складзены на аснове адзнак 39 экспертаў.

Дадзены метад прымяняецца ва Усходняй Еўропе упершыню. Праект рэалізоўваўся да пачатку вайны ва Украіне, аднак аўтары даследавання лічаць: асноўныя высновы застаюцца актуальнымі.

Спікеры — аўтары Індэкса, сацыёлагі Генадзь Коршунаў і Леся Руднік.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ