Анлайн-сустрэча «Галоўныя таямніцы БНР»

23.03.2026 20:00 - 22:00 Анлайн Бясплатнае
У панядзелак, 23 сакавіка, «Годна» ладзіць анлайн-сустрэчу «Галоўныя таямніцы БНР» да Дня Волі.

Пагавораць пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі і кантэкст яе з’яўлення.

У эфіры:

Цімох Акудовіч — папулярызатар гісторыі.

Тэма — Лікбез па БНР

  • Хто стварыў БНР?

  • Чаму яна не ўтрымалася?

  • Як сёння ацэньваць БНР?

Аляксей Ластоўскі — сацыёлаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, выкладчык ЕГУ.

Тэма — Габрэі і БНР

  • Які ўдзел габрэі прынялі ў стварэнні БНР?

  • Пры чым тут доктар Айбаліт?

  • Чаму віленскія габрэі падтрымлівалі ідэю адраджэння ВКЛ?

Удзел вольны. Далучайцеся ў адпаведны час да ютуб-канала суполкі (20.00 па Мінску, гэта 19.00 па Вільні і 18.00 па Варшаве).



Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

20.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Гуканне вясны ў Гданьску

21.03.2026 (10:00 - 13:00) палянка каля этнаграфічнага музея ў Аліўскім парку

Лекцыя «У карагодзе мы былі...» у Мінску

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ